Маладзёжная палітыка
Дубровенскі раённы камітэт грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі
саюз моладзі» размяшчаецца па адрасе: г. Дуброўна, вул. Камсамольская, д. 8,
кабінет 90
E-mail: dubr.brsm@mail.ru
Група ВКОНТАКТЕ - http://vk.com/friends#/club31297282
Рэспубліканскі інтэрнэт-партал http://brsm.by/
Моладзь Беларусі Сайт абласнога камітэта ГА «БРСМ» http://brsm.vitebsk.by
Дзяржаўная маладзёжная палітыка з'яўляецца састаўной часткай дзяржаўнай
палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця
Рэспублікі Беларусь і ўяўляе сабой цэласную сістэму мер прававога,
арганізацыйна-кіраўніцкага, фінансава-эканамічнага, навуковага,
інфармацыйнага, кадравага характару, накіраваных на стварэнне неабходных умоў
для выбару. маладымі грамадзянамі свайго жыццёвага шляху, для іх адказнага
ўдзелу ў жыцці і развіцці беларускай дзяржавы і супольнасці.
Моладзь разглядаецца як сацыяльна-ўзроставая група насельніцтва ва ўзросце да
31 года.
Моладзь - стратэгічны рэсурс развіцця краіны, і ўсе пытанні, звязаныя з жыццём
маладых людзей, уваходзяць у сферу нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў.
Дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Дубровенскім раёне ажыццяўляецца ў
адпаведнасці з:
Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. № 65-З "Аб асновах дзяржаўнай
маладзёжнай палітыкі"
Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 1999 г. № 305-З "Аб дзяржаўнай
падтрымцы маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў у Рэспубліцы
Беларусь"
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2011 г. № 349
"Аб комплексе мер па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі"
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2011 г. № 821
"Аб некаторых пытаннях размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на
работу, наступнага накіравання на работу выпускнікоў, кампенсацыі затрачаных
дзяржавай сродкаў на іх падрыхтоўку і мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў,
рабочых, служачых"
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2012 г. № 181 "Аб
арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі
Беларусь"
СТРАТЭГІЯ развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь да
2030 года
Мэтамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:
• усебаковае выхаванне моладзі, садзейнічанне яе духоўнаму, маральнаму,
прафесійнаму і фізічнаму развіццю;
• стварэнне ўмоў для самарэалізацыі, свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў
палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці грамадства;
• сацыяльная, матэрыяльная, прававая і іншая падтрымка моладзі;
• пашырэнне магчымасцей моладзі ў выбары жыццёвага шляху.
Асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:
• грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі;
• садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі;
• дзяржаўная падтрымка маладых сем'яў;
• садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на працу;
• дзяржаўная падтрымка моладзі ў атрыманні адукацыі;
• дзяржаўная падтрымка таленавітай і адоранай моладзі;
• рэалізацыя маладзёжнай кадравай палітыкі;
• садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на аб'яднанне;
• садзейнічанне развіццю і рэалізацыі маладзёжных грамадска значных ініцыятыў;
• міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва.
Па дадзеных статыстыкі ў Дубровенскім раёне пражывае 1981 маладой чалавек ва
ўзросце ад 14 да 31 года, што складае 13 працэнта ад агульнай колькасці
насельніцтва раёна. Найбольшая колькасць моладзі працуе ў УАЗ «Дубровенская
ЦРБ», у аддзеле па адукацыі Дубровенскага райвыканкама, аддзеле культуры,
ідэалагічнай работы і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама.
Праца з моладдзю вядзецца па наступных напрамках: грамадзянска-патрыятычнае
выхаванне, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця, падтрымка маладых сем'яў,
арганізацыя конкурсаў прафмайстэрства, вольнага часу моладзі, праца з маладымі
спецыялістамі, цяжкімі падлеткамі, праблемнымі сем'ямі.
Штогод у раён прыбываюць маладыя спецыялісты і маладыя работнікі, якім
прадастаўляецца першае рабочае месца ў арганізацыях раёна.
У калектыўных дагаворах арганізацый раёна маюцца раздзелы «Сацыяльная абарона
моладзі», дзе прадугледжаны льготныя ўмовы для моладзі.
Для прыбыўшых маладых спецыялістаў, арганізуюцца сустрэчы з кіраўніцтвам
райвыканкама, экскурсіі з мэтай знаёмства з Дубровенскім раёнам.
Mаладыя людзі, якія праявілі сябе ў прафесіі, ўключаюцца ў рэзерв кіруючых
кадраў Дубровенскага райвыканкама і перспектыўны кадравы рэзерв Віцебскага
аблвыканкама.
Актыўная моладзь удзельнічае ў мясцовым самакіраванні. У склад Дубровенскага
раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання абрана 26 дэпутатаў, 6 з
якіх ва ўзросце да 35 гадоў.
Сярод моладзі, якая працуе на вёсцы, штогод праводзяцца працоўныя
спаборніцтвы. Вынікі падводзяцца на раённым свяце да Дня работнікаў сельскай
гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Якія
дасягнулі найбольш высокіх паказчыкаў ва ўборачнай кампаніі прадстаўляюць
Дубровенскі раён на абласным фестывалі працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Імёны
лепшых перадавікоў заносяцца на раённую Дошку гонару.
Для сельскай моладзі штогод праводзяцца шматэтапныя круглагодныя раённыя
конкурсы «Лепшы сельскі маладзёжны падворак», сельскагаспадарчы праект «Уладар
сяла», спартакіяда сярод спартыўных каманд сельскагаспадарчых арганізацый.
Актыўна ўдзельнічае моладзь у раённых фестывалях і аглядах-конкурсах:
«маладзёжная хваля», «дзеці наша будучыня».
Найбольш запатрабаваныя
конкурсныя шоу-праграмы: «Міс Дуброўна», «Старшакласніца-2023» і інш.
Вялікая колькасць моладзі ўдзельнічае ў культурна-масавых мерапрыемствах
Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне».
Для працоўнай моладзі пры раённым Доме культуры дзейнічае клубнае фарміраванне
"малады спецыяліст" , для маладых сем'яў - сямейны клуб "Сям'я + Я".
Сваю актыўную жыццёвую пазіцыю моладзь раёна рэалізуе праз удзел у дзейнасці
грамадскіх аб'яднанняў «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»
(БРПА) і «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (БРСМ).
Самай масавай маладзёжнай арганізацыяй з'яўляецца раённая арганізацыя ГА
«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, членамі якой з'яўляюцца 573 чалавекі.
Ахоп сяброўствам у ГА «БРСМ» складае 28 працэнтаў ад агульнай колькасці
моладзі раёна.
Члены БРСМ прымаюць актыўны ўдзел у палітычным жыцці раёна і краіны ў цэлым. У
перыяд выбарчых кампаній прадстаўнікі моладзі ўключаюцца ў склад участковых
камісій і абiраюцца назіральнікамі на выбарчыя ўчасткі.
Для папулярызацыі мясцовага кіравання і самакіравання сярод вучнёўскай
моладзі, створана Маладзёжная палата Дубровенскага раёна, у якую ўваходзіць 21
чалавек. Праца ў маладзёжнай палаце дазваляе фармаваць прававую і палітычную
культуру, актыўную грамадзянскую пазіцыю вучнёўскай моладзі, выяўляць
маладзёжных лідэраў.
З мэтай вызначэння лепшых першасных арганізацый ГА «БРСМ» і іх лідэраў штогод
праводзяцца раённыя, занальныя і абласныя конкурсы «Лідэр - новае пакаленне» і
«Школьны марафон».
Штогод навучэнцы школ раёна прымаюць удзел у рэспубліканскім праекце «100 ідэй
для Беларусі» і неаднаразова становяцца пераможцамі абласнога этапу конкурсу.
З удзелам моладзі раёна праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўным
святам: Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Дню Герба і Сцяга, Дню Перамогі,
Дню Незалежнасці.
Саюзная моладзь бярэ актыўны ўдзел:
- у рэспубліканскіх і раённых суботніках па навядзенні парадку на зямлі і
добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, мемарыяльнага комплексу «Рыленкі»;
- акцыях: «Пасадзі лес», «Маладосць. Традыцыі. Будучыня», «Дзякуй дзеду за
Перамогу!», «За Беларусь», «Мы - грамадзяне Беларусі», «Да абароны Айчыны
гатовы!», «У школу з Добрым Сэрцам», «Мяняй цыгарэту на цукерку», «Стоп -
СНІД!» і інш.
Для моладзі, якая навучаецца штогод праводзіцца ваенна-спартыўная гульня
«Зарніца» і раённы турыстычны злёт.
Пры раённым камітэце ГА «БРСМ» дзейнічаюць клуб «Падлетак» для падлеткаў, якія
стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку, мыладзёжны атрад аховы
правапарадку ім. Волгава, валанцёрскі атрад «Добрае Сэрца».
У раённай газеце «Дняпроўская праўда» штомесяц выходзіць маладзёжная старонка
«Ветразі юнацтва», дзе шырока асвятляюцца пытанні маладзёжнай палітыкі раёна.