Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
17 верасня 2021

Асенні сезон палявання на птушыную дзічыну адкрываецца ў Беларусі 18 верасня

Асенні сезон палявання на птушыную дзічыну адкрыецца ў Беларусі 18 верасня і прадоўжыцца да 11 снежня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка інспекцыі - начальнік аддзела дзяржкантролю Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Салдатаў.


"З трэцяй суботы верасня адкрываецца сезон палявання на гусь белалобую і шэрую, гуменніка, казарку канадскую (жывёлы любога полу і ўзросту). Прадоўжыцца ён па другую нядзелю снежня. Паляванне дазволена ў светлы час сутак. Дазволеныя спосабы - ружэйны з падыходу, з засады, з пад'езду з маламерных суднаў; безружэйны - з выкарыстаннем лоўчых птушак", - адзначылі ў інспекцыі.


Здабываць дзічыну можна гладкаствольнай зброяй з патронамі, зараджанымі шротам. Дапамагаць паляўнічаму могуць усе пароды сабак акрамя гончых і хартоў.


За парушэнне правіл палявання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу з канфіскацыяй або без канфіскацыі зброі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.


БелТА

Усе навіны