Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 снежня 2020

У святочныя дні ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

За мінулую дэкаду ў Віцебскай вобласці адбылося 13 ДТЗ. У сувязі з пагаршэннем пагоднай сітуацыі і надыходзячымi святочнымі днямі супрацоўнікі ДАІ ўзмоцняць кантроль па недапушчэнні да ўдзелу ў дарожным руху нецвярозых кіроўцаў і пешаходаў.

Упраўленне транспартам у стане алкагольнага ап'янення - адно з самых сур'ёзных парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Аўтамабіль з'яўляецца крыніцай павышанай небяспекі, а ў руках нецвярозага - зброяй, якая калечыць чалавечыя жыцці, не толькі самога кіроўцы, але і навакольных людзей.

Нагадваем, што дзеючым заканадаўствам за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення, альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.

За паўторнае кіраванне ў стане ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым, прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.

У параўнанні з мінулым годам, у гэтым годзе ў краіне ўзрасла колькасць здарэнняў з удзелам пешых удзельнікаў, прычым большасць пацярпелых знаходзіліся ў стане ап'янення і непазначанай ў цемры святлоадбіўнымі элементамі.

Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь:

«...у дачыненні да пешахода, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцы, не пазначыўшы сябе святлоадбівальнымі элементамі, прымяняюцца штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь ці папярэджанне. Калі парушэнне ім Правілаў дарожнага руху пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 3 да 8 базавых велічынь. На суму ад 3 да 5 базавых велічынь штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап'янення».

Безумоўна, галоўная задача Дзяржаўтаінспекцыі прадухіліць ДТЗ, нагадаць парушальнікам іх памылкі, але кожнае грубае правапарушэнне, якое ўплывае на бяспеку дарожнага рух павіненна быць заўважана, а яго парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане ап'янення, альбо бачыце на праезнай частцы ці зблізка ад яе нецвярозых пешаходаў або веласіпедыстаў, відавочна ствараючых сваімі дзеяннямі пагрозу бяспецы дарожнага руху, тэрмінова паведаміце ў дзяжурную частку міліцыі па тэлефоне 102 (званок бясплатны) . Магчыма, ваша інфармацыя зберажэ жыццё аднаму чалавеку і не дазволіць зламаць лёс іншаму.

Яўген МАЛАХЕВIЧ, АДАІ Дубровенскага РАУС

Усе навіны