Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 кастрычніка 2020

У дубровенскіх школах прайшлі прафарыентацыйныя сустрэчы з выпускнікамі

У школах г. Дуброўна прайшлі сустрэчы старшакласнікаў з начальнікам адасобленай групы (Дубровенскага раёна) ваеннага камісарыята Аршанскага і Дубровенскага раёнаў маёрам Яўгенам Шаргаевым. Размова мела прафарыентацыйны характар, таму ў першую чаргу Яўген Станіслававіч звяртаўся да тых вучням, якія ў далейшым хацелі б звязаць сваё жыццё з Узброенымі Сіламі, а таксама да хлопцаў, якія яшчэ не абралі справу па душы, і ваенная спецыяльнасць магла б іх зацікавіць.

У нашай краіне падрыхтоўка афіцэраў вядзецца ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і на сямі ваенных факультэтах вышэйшых грамадзянскіх навучальных устаноў. Падчас сустрэчы школьнікі падрабязна даведаліся аб уступных іспытах, абмеркавалі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі, які прад'яўляюць да будучых курсантаў. На ўласным прыкладзе Яўген Шаргаеў распавёў пра плюсы і мінусы ваеннай адукацыі. Для нагляднасці быў паказаны фільм пра Ваенную акадэмію.

Дарэчы, 30-31 кастрычніка, на ваенна-тэхнічным факультэце БНТУ пройдзе прафесійна-арыентаванай акцыя «Адзін дзень жыцця курсанта». Для ўдзельнікаў будзе арганізавана пражыванне на тэрыторыі універсітэта, адбудзецца аглядная экскурсія з наведваннем музея БНТУ, а таксама пройдуць заняткі па агнявой і тактычнай падрыхтоўцы, ваджэнню баявых машын. Акцыя пройдзе за кошт сродкаў універсітэта. Пры неабходнасці будзе арганізавана пражыванне суправаджаючых асоб.


Як адзначыў Яўген Шаргаеў, гэта добрая магчымасць адчуць сябе курсантам і на практыцы зразумець, падыходзіць вам такая справа ці не.

Таксама ў беларускіх абітурыентаў ёсць магчымасць навучацца ў лепшых ваенных ВНУ Расійскай Федэрацыі. Яўген Шаргаеў пацвердзіў, што ўмовы прыёму і навучання, то есць забеспячэнне жыллём, харчаваннем, формай і iнш., а таксама прадугледжаныя для студэнтаў-курсантаў грашовыя выплаты захоўваюцца. Пасля заканчэння навучання малодшыя афіцэры паступаюць на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

Пра сучасны стан беларускай арміі і жыццё вайсковых частак распавёў спецыяльны госць сустрэчы в.а. намесніка камандзіра па ідэалагічнай працы в/ч 52242, капітан Вячаслаў Капцёў. Падчас свайго выступу ён закрануў такіх тэм, як узбраенне, узровень баявой падрыхтоўкі, забеспячэнне асабістага складу, міжнароднае супрацоўніцтва і дамоўленасці ў сферы абароны. Такім чынам, старшакласнікі атрымалі поўнае ўяўленне аб такой прафесіі як вайсковец.

—Звязаўшы сваё жыццё з Узброенымі Сіламі, чалавек атрымлівае пэўныя гарантыі і перавагі. Не толькі падчас навучання, але і ў гады службы. Таму падобныя сустрэчы важныя. Бываюць выпадкі, калі, разглядаючы будучыя прафесіі, аб магчымасці ваеннай кар'еры проста забываюць, так што, размаўляючы са школьнікамі, мы таксама нагадваем ім, што ёсць і падобны варыянт. І я раю звярнуць на яго ўвагу, таму што на ўласным вопыце ведаю пра плюсы гэтай прафесіі, - падзяліўся асабістым меркаваннем Яўген Шаргаеў

Калі вы хочаце звязаць сваё жыццё з Узброенымі Сіламі, неабходна да 1 красавіка 2021 года з'явіцца ў адасобленую групу ваеннага камісарыята - г.Дуброўна, вул.Камсамольская, 18, каб. 17 - і падаць адпаведную заяву. Таксама супрацоўнікі камісарыята дапамогуць вам больш даведацца аб розных родах войскаў і ўмовах уступнай кампаній у залежнасці ад цікавячай вас спецыялізацыі. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 4-12-76, 4-14-34.

Яна Гурская

Усе навіны