Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 кастрычніка 2020

У Дуброўна прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі

Моладзь - гэта будучыня, гэта кадравы і дэмаграфічны патэнцыял, не аднойчы гаварылася на сустрэчы маладых спецыялістаў, з кіраўніцтвам нашага раёна, якая адбылася 15 кастрычніка. Адукаваная і ініцыятыўная моладзь з новымі падыходамі, поглядамі, ідэямі, уліваючыся ў працоўныя калектывы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, дае новы імпульс іх развіццю. Сёлета Дубровеншчына прыняла 39 маладых спецыялістаў. Самае вялікае папаўненне ў шэрагах сельгасвытворцаў - 16 чалавек і ва ўстановах аховы здароўя раёна - 11 чалавек.


Старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў, размаўляючы з маладымі спецыялістамі ў фармаце «адкрытага дыялогу», падкрэсліў, што пытанні маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца аднымі з прыярытэтных у рабоце мясцовых органаў улады. Анатоль Іванавіч адзначыў, што ў нашай краіне кожны чалавек пры жаданні і мэтанакіраванасці можа дамагчыся многага, рэалізуючы свае здольнасці. Анатоль Лукашоў распавёў аб асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і згадаў аб багатых традыцыях, гісторыі краю.


— Моладзь - гэта катэгорыя насельніцтва, ад якой залежыць будучыня нашага раёна, - адзначыў старшыня райвыканкама. - Дубровеншчына зацікаўлена ў тым, каб зноў прыбыўшыя спецыялісты замацоўваліся на сваіх першых працоўных месцах, займаліся самаадукацыяй, удасканальвалі атрыманыя ў вышэйшых і сярэдніх установах адукацыі веды і навыкі, раскрывалі свой творчы патэнцыял. Мы гатовы дапамагаць і падтрымліваць маладых спецыялістаў у любых іх пачынаннях, прадастаўляць ім пакладзеныя ільготы і гарантыі, - падкрэсліў Анатоль Лукашоў.

Ён выказаў надзею, што цяперашняе кадравае папаўненне раёна затрымаецца на дубровенскай зямлі, маладыя людзі знойдуць сваё месца, замацуюцца ў калектывах. Для гэтага робіцца многае, у прыватнасці, маладыя адукаваныя, ініцыятыўныя і адказныя людзі з вышэйшай адукацыяй уключаюцца ў перспектыўны рэзерв кадраў, яны маюць магчымасць заняць кіруючыя пасады ў будучыні.


Як ілюстрацыя сказанага на сустрэчы была аб'яўлена падзяка старшыні Дубровенскага райвыканкама выпускніку 2019 года Віцебскай ветакадэміі, а зараз галоўнаму ветэрынарнаму лекару КУСГП iм.Чарняхоўскага Андрэю Дзерваеду. Стаўшыя традыцыйнымі штогадовыя сустрэчы маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна арганізуюцца з мэтай інфармавання моладзі пра формы сацыяльна-прававой і эканамічнай абароненасці, ільготах і гарантыях, якія прадстаўляюцца ім у жыллёвай і бытавой сферы. Пытанні па жыллёвым будаўніцтве і парадак пастаноўкі на чаргу ў якасці маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў маладым спецыялістам патлумачыла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Тамара Сапегіна. Пра ўмовы атрымання льготнага крэдыту ўдзельнікаў сустрэчы праінфармавала Алена Машкіна, галоўны спецыяліст аддзела іпатэчнага і ільготнага крэдытавання Беларусбанка. Згодна з Указам № 631 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, маладыя спецыялісты могуць атрымаць вельмі выгадны крэдыт пад 1,94% на набыццё тавараў хатняй маёмасці беларускай вытворчасці на 5 гадоў.


Аб праектах па патрыятычным выхаванні моладзі, што рэалізуюцца ў Дубровенскім раёне, арганізацыі маладзёжнага вольнага часу расказала першы сакратар РК ГА «БРСМ» Таццяна Шкiндэрава. Яна звярнулася да ўдзельнікаў мерапрыемства з заклікам больш актыўна ўключацца ў дзейнасць гэтай арганізацыі. Тэму актыўнай жыццёвай пазіцыі і развіцця ўласных здольнасцяў працягнула член маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, дырэктар Раённага цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Вікторыя Храмцова.

Ірына Сакалова, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў, пазнаёміла маладых удзельнікаў сустрэчы з мэтамі і задачамі дзейнасці прафесійных саюзаў, звярнула ўвагу на сацыяльную абарону моладзі, якая знаходзіць адлюстраванне ў калектыўных дагаворах. Згодна з іх нормамi маладыя спецыялісты атрымліваюць дапамогу і ад арганізацыі, і ад прафкама. Ад таго, наколькі камфортна адчуюць сябе маладыя людзі на першых працоўных месцах, шмат у чым залежыць іх замацаванне ў раёне. Ірына Сакалова адзначыла, што прафесійнай адаптацыі моладзі ў нашым раёне спрыяе і замацаванне за маладымі спецыялістамі вопытных членаў працоўнага калектыву.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Анатоль Лукашоў звярнуўся да маладых спецыялістаў з заклікам прымножыць дасягненні старэйшых пакаленняў працаўнікоў, якія стварылі незалежную краіну і сфарміравалі патэнцыял для будучыні:

-Не дапускайце разбурэння нашага грамадства. Разбураць заўсёды лягчэй, чым будаваць. Вазьміце прыклад са старэйшых. Захавайце нашу Радзіму. А для гэтага нам усім неабходна добрасумленна і адказна працаваць на сваіх месцах. Мы абавязаны сёння, як ніколі праяўляць мудрасць і згуртаванасць, накіраваць усе намаганні на стварэнне і развіццё нашай краіны. Наша будучыня ў нашых руках. Мы ганарымся нашай краінай, нашымі людзьмі, таленавітай моладдзю і, вядома ж, вамі.

Ён пажадаў маладым людзям прафесійнага станаўлення і кар'ернага росту, уладкавання асабістага жыцця, рэалізацыі самых амбіцыйных планаў. Завяршылася сустрэча экскурсіяй па зале гісторыка-краязнаўчага музея «Дубровенскі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны», якую правёў малады спецыяліст, супрацоўнік музея Валерый Гаўрыленка, а затым маладыя людзі на памяць аб сустрэчы пасадзілі дрэўцы.

Усе навіны