Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 кастрычніка 2020

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Пешаход» пройдзе з 2 па 12 кастрычніка ў Дубровенскім раёне

У цэлым па краіне назіраецца рост колькасці аўтааварый, загінуўшых і параненых у іх пешаходаў менавіта ў цёмны час сутак: колькасць ДТЗ узрасла з 300 да 408, загінуўшых з 85 да 88, параненых з 228 да 333 чалавек. 77,9% (88 з 113) загінуўшых ў ДТЗ пешаходаў атрымалі смяротныя траўмы менавіта ў цёмны час сутак. У Віцебскай вобласці здзейснена 83 ДТЗ, у якіх 12 пешаходаў загінула, 21 атрымаў раненні.

Прафілактычная акцыя праводзіцца для мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху, павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па ліквідацыі прычын і ўмоў траўматызму на дарогах. Яна накіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыю выкарыстання флікераў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.


Пешаходны пераход з'яўляецца месцам павышанай небяспекі, дзе адбываецца вялікая частка сутыкненняў. Пад'язджаючы да пешаходнага перахода, кіроўцы павінны змяншаць хуткасць і прадастаўляць перавагу ў руху пешым удзельнікам. У той жа час пешаходам таксама абавязкова трэба пераканацца ў бяспецы выхаду на праезную частку.

Для таго каб трагедый на дарогах здаралася як мага менш, кіроўцам і пешаходам трэба выконваць ўсе вызначаныя правілы і ставіцца адзін да аднаго з павагай. У цёмны час сутак, каб стаць больш прыкметнымі, трэба выкарыстоўваць флікеры. Акрамя таго, не варта перабягаць вуліцу па-за устаноўленых для гэтага месцаў альбо раптам выходзячы на ​​праезную частку з-за транспартных сродкаў, якія абмяжоўваюць агляд кіроўцу.

Яўген МАЛАХЕВIЧ, АДАІ Дубровенскага РАУС

Усе навіны