14 ліпеня 2023
На Дубровенщине прошли «Зажынкі»
Нашы продкі атаясамлівалі хлеб з жыццём. Яны не па чутках ведалі, колькі трэба прыкласці сіл, каб на стале з’явіўся
бохан духмянага хлеба. Паважалі яго, як жывога чалавека, тым самым аддавалі даніну павагі працы земляроба. А народныя
святы і абрады гэта толькі пацвярджалі. Адным з такіх абрадавых свят з’яўляюцца «Зажынкі», прымеркаваныя да пачатку
жніва. 10 ліпеня нахлебнай ніве каля вёскі Савіна на раённыя «Зажынкі»былі запрошаны галоўныя госці:камбайнеры і
механізатары, кіраўніцтва раёна і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Па старадаўняму звычаю нашых продкаў першыя снапы сжалі сярпамі жнейкі і перадалі іх кіраўніку раёна Анатолю
Лукашову,
першаму намесніку старшыні райвыканкама-начальніку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандру Карнееву
і
дырэктару ААТ «Баброва-Агра» Ігару Цімошчанка. Тройчы падкінулі яны снапы новага ўраджаю высока ў неба з пажаданнямі
выдатнага жніва. А затым са шчырымі, цёплымі пажаданнямі плённай працы, добрага ўраджаю, спрыяльнага надвор’я і
багатага
хлебнага караваю да сельгасвытворцаў і непасрэдна хлебаробаў звярнуўся Анатоль Лукашоў.
—Кожны з вас, паважаныя працаўнікі, кожная гаспадарка, уклалі вялікія сілы і сродкі ў закладку сёлетняга ўраджаю.
Вырасціць яго было нялёгка, надвор’е ў гэтым годзе не вельмі нам спрыяла. Але вы прыклалі шмат намаганняў, і наступіў
час збіраць ураджай, — адзначыў Анатоль Іванавіч. — Дубровеншчына заўсёды славілася хлебаробамі. Вось і ў гэтым годзе,
я
спадзяюся, мы ўнясём значны ўклад у каравай Віцебшчыны. Жадаю ўсім вялікіх намалотаў, добрага надвор’я, міру і дабра
вам
і вашым сем’ям.
І сапраўды, адзін з найважнейшых момантаў жніва — добрае надвор’е. Аднак многае залежыць ад самых галоўных
удзельнікаў
жніва — механізатараў, якім трэба будзе ад відна да позняга вечара працаваць у палях і змагацца за ўраджай.
Намеснік старшыні райвыканкама, начальнік аддзела сельскай гаспадаркі і харчавання пажадаў правесці жніво ў
вызначаныя
тэрміны, якасна і зладжана, не парушаць працоўную дысцыпліну, атрымаць задавальненне ад зробленай работы.
У сваю чаргу Ігар Цімошчанка выказаў упэўненасць у тым, што хлебаробы Дубровеншчыны зробяць усё магчымае, каб сабраць
і
захаваць кожны каласок, а таксама падзякаваў за прадастаўлены гонар даць старт уборачнай кампаніі на палетках
Баброва-Агра.
На Беларусі здаўна існуе добры звычай — перад вялікай і значнай падзеяй прасіць благаславення Божага. Айцец Васіль
прачытаў малітву, акрапіў на добры ўраджай, спрыяльнае надвор’е святой вадой удзельнікаў уборачнай кампаніі, тэхніку.
Гатовым пачаць уборку хлебаробам апранулі ганаровыя стужкі і ўручылі падарункі. Куды ж на такім свяце без караваяў?
Яны,
як сімвалы адвечнага нашага жыцця, былі ўручаны ганаровым гасцям.А песні ўдзельніцфальклорнага народнага ансамбля
«Кудзеліца» прыдалі бадзёрасці і сіл хлебаробам і ўсім удзельнікам свята.
І вось наступіў самы хвалюючы момант. Механізатары селі за штурвалы камбайнаў і адзін за адным вывелі тэхніку на
хлебную
ніву.
Цяпер галоўная задача —правесці ўборку ўраджаю якасна і хутка!
Усе навіны