Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 снежня 2020

Дыялог пакаленняў «Памяць сэрца» прайшоў у Дуброўне

У аўторак, 22 снежня, у Дубровенскім райвыканкаме адбыўся дыялог пакаленняў. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Памяць сэрца», прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі.


Удзельнікамі сустрэчы сталі актывісты грамадскага аб'яднання «БРСМ», навучэнцы, прадстаўнікі працоўнай моладзі, органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў. У якасці экспертаў выступілі Святлана Рыжанская, намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама, Уладзімір Бабічаў, першы сакратар Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ», Людміла Дударава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама, Ірына Сакалова, старшыня Дубровенскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, Таццяна Шкiндэрава, першы сакратар Дубровенскага РК ГА «БРСМ», Вікторыя Храмцова, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, Вера Чаплева, адказны сакратар Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Андрэй Чарнаморцаў, навучэнец сярэдняй школы №1 г.Дуброўна, пераможца праекта «100 ідэй для Беларусі».


Галоўнай тэмай дыялогу пакаленняў стала патрыятычнае выхаванне і захаванне гістарычнай памяці. На абмеркаванне вынеслі пытанні захавання памяці аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, павагі да гісторыі краіны, патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці.

-Моладзь стараецца быць годнай гераічных традыцый пакалення пераможцаў. Многія праекты БРСМ накіраваны на захаванне гістарычнай памяці, - адзначыла Таццяна Шкiндэрава.



У рамках дыялогу адбыўся абмен думкамі, абмеркаванне актуальных праблем, дыскусія па пытаннях інтэрпрэтацыі гістарычных фактаў. Спыніліся і на падвядзенні вынікаў адыходзячага года, абмеркавалі планы на новы 2021 год.

Абмеркавалі і сённяшнюю сітуацыю ў краіне. Уладзімір Бабічаў падкрэсліў, што дзяржава развіваецца таксама стабільна, працягваецца работа эканомікі, умацаванне міжнародных і партнёрскіх сувязяў.

-Мы і далей працягваем жыць у стабільным, квітнеючай дзяржаве, - адзначыў ён. - Цяпер спрабуюць сказіць гістарычныя факты, ачарніць светлую памяць пра нашых дзядоў і прадзедаў. Але мы ўпэўнены, што нельга раз'ядноўваць Беларусь - мы адна краіна, адна нацыя, і мы не ворагі адзін аднаму.


У гэты дзень працавала і грамадская прыёмная. Кожны меў магчымасць перадаць экспертам пісьмовыя звароты з тым, што хвалюе, у чым узніклі цяжкасці і атрымаць па іх тлумачэнні. Таццяна Шкiндэрава запэўніла, што пасля дыялогу запісы будуць перададзены на разгляд у адпаведныя інстанцыі.

-Найважнейшым рэсурсам развіцця Беларусі з'яўляецца моладзь. Актыўна ўдзельнічаючы ў жыцці краіны, адгукаючыся на ўсе падзеі, выступаючы ініцыятарам карысных пачынанняў, моладзь можа вызначыць сваю грамадзянскую пазіцыю, аб'яднацца ў адзіным імкненні будаваць будучыню Беларусі.

Многія з вас нарадзіліся ў эпоху новай беларускай дзяржаўнасці і раслі са сваёй краінай. Мы ўсе разам будуем незалежную суверэнную дзяржаву, якая ідзе па сваім шляху развіцця.


Мірная, спакойная, стабільная Беларусь стала для нас надзейным тылам. Наша краіна захавала свае духоўныя каштоўнасці і нацыянальную культуру, а мы сёння вучымся вызначаць палітыку дзяржавы, выбудоўваць эканамічную стратэгію і міжнародныя адносіны, жывем сваім розумам і сваёй працай, хочам зрабіць нашу Беларусь яшчэ больш прыгожай і багатай, - у завяршэнне сустрэчы сказала Таццяна Шкiндэрава.

Працягнуўся дыялог пакаленняў акцыяй «Памяць сэрца» ў Парку Воінскай Славы. У пастамента ўсклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут жа выклалі запаленымi лампадкі сэрца як сімвал таго, што подзвіг продкаў не забыты.

Юлія СТАРАВОЙТАВА

Усе навіны