Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 кастрычніка 2020

Дубровенцы прынялі ўдзел у аўтапрабегу «За адзіную Беларусь!»

Больш за 300 аўтааматараў у мінулыя выходныя на сваіх аўто прынялі ўдзел у аўтапрабегу «За адзіную Беларусь!» Патрыятычная акцыя стартавала яшчэ да ўзыходу сонца ад мяжы з Расіяй, пункта пропуску «Рэдзькі-Чырвоны». Тут да ўдзельнікаў далучылася больш за паўсотні жыхароў Дубровеншчыны. Гэта прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў рэгіёну.

Машыны з дзяржаўнай сімволікай рушылі па найбуйнейшай транспартнай артэрыі Беларусі - трасе М1, 28 км якой праходзяць па Дубровенскаму раёну. Калона накіравалася ў Талачын, Крупкі, Барысаў, Жодзіна, Мінск, праехаўшы праз усе буйныя гарады, размешчаныя ўздоўж трасы М-1/Е30 да Брэста. Маршрут руху выбіралі невыпадкова.

-Гэта сімвалічна, ехаць менавіта па адной з асноўных транзітных дарог Беларусі, аб'ядноўваючы гарады і пасёлкі, - тлумачыць ініцыятар прабегу, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі шахмат Мікалай Зарубіцкi. - Усіх, хто сёння ў свой выхадны прымае ўдзел у акцыі, звязвае адзін пасыл - «За адзіную Беларусь!». Я за квітнеючую, спакойную краіну, дзе можна жыць у мiры, зарабляць сваёй працай і інтэлектам. Навошта мне нейкія эфемерныя перамены? Я бачу, што ўсё робіцца на карысць. Так што на гэтым і ўсіх іншых падобных прабегах я толькі па загадзе сэрца. Зараз на старце - 50 аўто, а ўдзельнікаў нашмат больш: многія людзі едуць цэлымі сем'ямі. Да Брэста, па нашых падліках, калона дарасце да 300 машын.

Аксана Петрыкава з Дуброўна сказала пра тое, што для яе ўдзел у такім мерапрыемстве многае значыць. І дае магчымасць выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

-Я за мір і росквіт, за адзінства людзей і светлую будучыню дзяцей, - падкрэсліла Аксана. - Я падтрымліваю курс, абраны кіраўніком нашай дзяржавы.

Сотні кіламетраў у шляху і ў адзінстве. Шмат неабыякавых да будучыні краіны людзей далучылася да прабегу на розных адрэзках. Фінальнай кропкай прабегу стала Брэсцкая крэпасць - месца, дзе словы пра патрыятызм і вернасці Радзіме знаходзяць асаблівы сэнс. Тут удзельнікаў акцыі чакалі салдацкая каша, зносіны з аднадумцамі.

Вольга Лебедзева

Усе навіны