Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 кастрычніка 2020

Аўтапрабегам «За Беларусь!» дубровенцы адзначылі 100-годдзе ЛКСМБ

Мерапрыемства пачалося з адкрытага дыялогу з моладдзю «Камсамол: Учора. Сёння. Заўтра», прысвечанага 100-годдзю ЛКСМБ. Удзельнікамі мерапрыемства, якое праходзіла ў Дубровенскім гісторыка-краязнаўчым музеі, сталі працуючая моладзь раёна, якая прадстаўляе працоўныя калектывы ўстаноў і прадпрыемстваў Дубровеншчыны.


Падзяліліся сваімі ўспамінамі пра камсамольскае юнацтва і абмеркавалі надзённыя для сучаснай моладзі праблемы старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і ветэранскай арганізацыі.





Затым адбыўся аўтапрабег «За Беларусь!», удзел у якім прынялі аўтамабілісты і байкеры. Маршрут працягласцю каля 80 км прайшоў па месцах баявой славы Дубровенскага раёна. Памяць абаронцаў Айчыны і загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны мірных жыхароў удзельнікі прабегу ўшанавалі на вайсковым пахаванні Тэалін, ля помніка «Журботная маці». Апошнім пунктам маршруту стала месца гібелі 19-гадовага салдата Вялікай Айчыннай вайны Юрыя Смірнова ў вёсцы Шалашына.





Сімвалічным цэнтральным пунктам на маршруце аўтапрабегу стаў мемарыяльны комплексе «Рыленкі». На ім прайшоў мітынг, прысвечаны подзвігам маладых людзей падчас Вялікай Айчыннай вайны. Прагучалі заклікі ад ветэранаў Камсамольскага руху быць удзячнымі спадчыннікамі лепшых традыцый беларускага народа, была выказана падтрымка дзеючаму палітычнаму курсу краіны.

Усе навіны