Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 верасня 2020

25 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Час стаць прыкметным!»

Мэта гэтага мерапрыемства прапаганда выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамi коннага транспарту.
За 8 месяцаў 2020 года на дарогах вобласці зарэгістравана 248 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 50 чалавек загінула і 10 атрымала траўмы. Удзельнікамі 81 дарожна-транспартнага здарэння сталі пешаходы, у выніку якіх 17 чалавек загінула і 66 паранена.
Увечары на дарозе трэба быць асабліва асцярожным. Асляпленне святлом сустрэчнага транспарту, цёмная вопратка пешахода перашкодзіць кіроўцу своечасова заўважыць яго. Трэба своечасова паклапаціцца аб пазначэнні сваёй прысутнасці на праезнай частцы з дапамогай святловяртальных элементаў (СВЭ), якія можна набыць у крамах, АЗС, кіёсках, і іншых гандлёвых аб'ектах вобласці.
ДАІ нагадвае, што светлавяртальны элемент робіць пешахода на цёмнай дарозе прыкметным у святле фар на адлегласці да 400 метраў.
А гэта дае кіроўцу дадатковы час на прыняцце найбольш правільнага рашэння, каб пазбегнуць наезду на пешага ўдзельніка дарожнага руху.
У Беларусі, як у большасці Еўрапейскіх краін, ЗША, Прыбалтыцы ўведзена абавязковае нашэнне святлоадбівальнікаў для пешаходаў і веласіпедыстаў у цёмны час сутак. Штраф за дадзенае правапарушэнне складае ад 1 да 3 базавых велічынь.
Шаноўныя грамадзяне!
Каб прадухіліць небяспеку, трэба проста набраць нумар 102 (званок бясплатны, кругласутачна), і паведаміць інфармацыю аб фактах знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення на дарозе кіроўцаў, пешаходаў, веласіпедыстаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху, паводзіны якіх небяспечны і патрабуюць прыняцця неадкладных мер па іх выдаленні з праезнай часткі, а таксама аб іншых фактах, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху. Можа гэтым, Вы ўратуеце каму-небудзь жыццё, зберажэце ад бяды.
Будзьце ўважлівыя і ўзаемна ветлівыя на дарогах!

Яўген МАЛАХЕВИЧ, АДАІ Дубровенскага РАУС

Усе навіны