Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
13.12.2024
Урад Беларусі на тры месяцы ўвёў ліцэнзаванне вывазу бульбы

Урад Беларусі на тры месяцы ўвёў ліцэнзаванне вывазу бульбы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Урадам у мэтах забеспячэння ў поўным аб'ёме ў міжсезонны перыяд унутранага рынку сельскагаспадарчай прадукцыяй уведзена ліцэнзаванне вывазу бульбы. Вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны паходжання за межы Беларусі будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
Рашэнне аб магчымасці выдачы такой ліцэнзіі будзе прымацца ўпаўнаважанымі органамі зыходзячы з ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў гэтай прадукцыі ў Беларусі і патрэбнасці краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі.