predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Сельская гаспадарка

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ аб выкананні патрабаванняў заканадаўства пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ліст корманарыхтоўка

ВЫПІСКА З ПАЛАЖЭННЯ аб упраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

ГРАФІК прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні

 

Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія»

Памятка па перадуборачнай падрыхтоўцы камбайнаў да малацьбы дробнанасенных культур


Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама

Паштовы адрас: 211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

час працы: з 8.00 да 17.00

абед: з 13.00 да 14.00

субота, нядзеля - выходны

тэл. прыёмнай: 8 (02137) 5 45 84

электронны адрас: dubrovno.ucx@vitobl.by, dubrovno_ucx@vitebsk.by

Першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама:

Карнееў Аляксандр Васільевіч, тэл. 5 45 86

Першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама:

Чарняўскі Аляксей Іванавіч, тэл. 5 45 88

Намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення:

Мельнік Валерый Мікалаевіч, тэл. 5 45 92

Вышэйстаячая арганізацыя: Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

Паштовы адрас: 210010 г. Віцебск, вул. Гогаля, 14

тэл./факс: (8-0212) 22-30-15

е-mail: kanc@agro.vitebsk.by

рэжым працы: 8.00-17.00, абед 13.00-14.00

выходныя дні: субота, нядзеля

інтэрнэт-сайт: http://vitebsk-region.gov.by

Вядучая роля ў эканоміцы Дубровенскага раёна належыць сельскай гаспадарцы.

Сельскую гаспадарку раёна прадстаўляюць 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў і 3 камунальныя унітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і сельскагаспадарчы філіял імя Юрыя Смірнова ААТ "Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў".

Сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці малака і мяса, вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, рапсу і лёну.

У апошнія гады ў раёне намецілася дадатная дынаміка па павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і паляпшэнні паказчыкаў, якія характарызуюць эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці.

Сярэднеспісачная колькасць працуючых у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна складае - 1285 чалавек.

Па стане на 1 студзеня 2025 г. агульная плошча зямельных угоддзяў раёна складае 72707 гектара, у тым ліку сельскагаспадарчых зямель 62343 гектары; ворных земляў 42963 гектары, лугавых земляў 19340 гектараў. Якасная ацэнка сельгасугоддзяў - 29,4 бала, раллі - 31,2 бала.

За 2025 год вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур у Дубровенскім раёне склала 47758 тон, ураджайнасць - 22,7 цэнтнераў з гектара. Вытворчасць рапсу склала 3688 тон, пры ўраджайнасці 11,4 цэнтнераў з гектара, нарыхтавана 4008 ільновалакна, пры ўраджайнасці 12,5 цэнтнераў з гектара.

На тэрыторыі раёна размешчаны Дубровенскі льнозавод - адно з буйных прадпрыемстваў падгаліны першаснай апрацоўкі лёну Віцебскай вобласці. Штогод прадпрыемствам нарыхтоўваецца звыш 12 тысяч тон ільнотрасты, што забяспечвае поўную круглагоднюю загрузку магутнасцей.

Колькасць буйной рагатай жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна на 1 студзеня 2025 года складае 28274 галоў, у тым ліку кароў 8733 галоў.