predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Жніво на Дубровеншчыне працягваецца да позняга вечара

11.08.2025

Жніво на Дубровеншчыне працягваецца да позняга вечара

У розных кутках Дубровеншчыны зараз да позняга вечара раздаецца гул камбайнаў. Далёка разносяцца гукі цяжка гружаных МАЗаў, якія вывозяць намалочанае з палёў.

Мы пабывалі на палях у КУСГП "Прыдняпроўскі". На раніцу 7 жніўня тут самы высокі рытм уборкі, ужо ўбрана 39,5% плошчаў. На ўборцы яравога ячменю працуе 7 камбайнаў. Ураджайнасць гэтага поля большая за 40 ц з гектара. Кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Сідарэнка задаволены ходам жніва

— Камбайнеры, вадзіцелі — усе малайцы, усе працуюць з поўнай аддачай. Маладых, на жаль, у нас няма, але вось Уладзімір Казарын працуе на жніве 15 сезон, яму ў гэтым годзе далі новы камбайн. У цэлым, калектыў зладжаны, які разумее ўсю важнасць моманту. Гэта і на выніках адбіваецца: мы закрылі дзяржзаказ па рапсе на 10%, па пшаніцы на 60%. Калі не падвядзе надвор'е, жніва ў такім тэмпе нам тыдні на два, — адзначыў Міхаіл Сідарэнка.


Працуюць з поўнай аддачай у цэлым хлебаробы Дубровеншчыны, пра гэта сведчыць абласная Дошка гонару ўдзельнікаў жніва. Сярод 8 абласных перадавікоў ужо які тыдзень — два дубровенцы. Паводле інфармацыі на 7 жніўня, лепшыя паказчыкі сярод маладых камбайнераў вобласці ў Арцёма Саратокіна са СХФ ім. Ю Смірнова. Яго намалот больш чым на 200 тон больш, чым у камбайнера ААТ "Маяк-Высокае", які заняў другое месца. Сярод кіроўцаў на адвозцы абсалютны лідар Аляксандр Бацян з ААТ "Якубава-Агра", які абышоў свайго суперніка таксама з ААТ "Маяк-Высокае" амаль на 500 тон.

dubrovno.by