З 1 па 10 верасня па ўсёй рэспубліцы пройдзе акцыя «Адзіны дзень бяспекі»
У пачатку новага навучальнага года з 1 па 10 верасня па ўсёй рэспубліцы пройдзе акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Дзе на школьных лінейках і класных гадзінах работнікі МНС будуць гаварыць з дзецьмі аб бяспецы, аб тым, як захаваць сваё жыццё і здароўе і не дапусціць надзвычайных сітуацый. Разам з тым запланавана правядзенне гутарак з педагагічным складам устаноў адукацыі, працоўнымі калектывамі арганізацый, а таксама праца інтэрактыўных пляцовак МНС у месцах з масавым знаходжаннем людзей.