predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Юным дубровенцам уручылі галоўны дакумент грамадзяніна Беларусі

16.03.2026

Юным дубровенцам уручылі галоўны дакумент грамадзяніна Беларусі

Дзень Канстытуцыі Беларусі штогод адзначаецца 15 сакавіка. Канстытуцыя вызначае асновы дзяржаўнай улады і грамадскага жыцця, гарантуе правы і свабоды грамадзян, вызначае асновы дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, а таксама з'яўляецца важным фактарам для фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і нацыянальнай самабытнасці беларусаў. А замацаваныя ў Асноўным Законе фундаментальныя каштоўнасці, такія як сацыяльная справядлівасць, традыцыйная сям'я, гістарычная праўда, з'яўляюцца для нас вернымі арыенцірамі, якія дапамагаюць пераадольваць сучасныя выклікі і ўпэўнена глядзець у будучыню. З 2004 года наша краіна сустракае дзень Канстытуцыі патрыятычным марафонам.

Па ўсёй Беларусі праходзяць урачыстыя ўручэннi пашпартоў 14-гадовым юнакам і дзяўчатам. У Дубровенскім раёне 23 школьнікі атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з рук старшыні Дубровенскага райвыканкама Алега Макарэвіча. Вiншуючы юнакоў і дзяўчат, ён падкрэсліў, што ўрачыстае ўручэнне пашпартоў падлеткам падкрэслівае іх пераход у дарослае жыццё, дазваляе яшчэ лепш усвядоміць, што цяпер яны сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Беларусі, адказнымі перад ёй і яе законамі.

dubrovno.by