predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Выхаванцы Дубровенскай ЅТЭАМ-акадэміі сталі прызёрамі «Engineering Hexagon»

16.01.2020

Выхаванцы Дубровенскай ЅТЭАМ-акадэміі сталі прызёрамі «Engineering Hexagon»

 


























Выхаванцы STEАM-акадэміі сярэдняй школы №2 г.Дуброўна сталі прызёрамі трэцяга інжынернага мнагабор'я для школьнікаў 11-15 гадоў «Engineering Hexagon», арганізаванага EPAM Systems. Удзел у конкурсе стаў не проста першым мерапрыемствам у новым годзе, але і першым сумесным праектам з сябрамі і аднадумцамі - STEM-цэнтрам сярэдняй школы № 17 г. Орша.

-Мы аб'ядналіся ў каманду «Перазагрузка», назву якой далі невыпадкова: было вырашана, што ўдзел у «Engineering Hexagon» стане свайго роду перазагрузкай, як для вучняў, так і для нас, педагогаў, у крэатыўным мысленні, імкненні развівацца і ўдасканальвацца, - патлумачыла настаўнік інфарматыкі сярэдняй школы №2 г.Дуброўна Вікторыя Карнеева.
























Вынік каманды «Перазагрузка» не прымусіў сябе доўга чакаць - на мнагабор'і школьнікі ўзялі чацвёртае месца. Вікторыя Карнеева адзначыла, што падобныя мерапрыемствы выконваюць сваю галоўную функцыю: спрыяюць фармаванню ўмення працаваць у камандзе.

-Навучэнцы школ з Дуброўна і Оршы працавалі выразна і зладжана, нават нягледзячы на ​​тое, што пазнаёміліся адзін з адным у 7.00 гэтага ж дня, - сказала педагог. - Ад трэцяга прызавога месца нас аддзяляў адзін бал, што таксама стане выдатным стымулам для вучняў і далей вучыцца, паглыбляць свае веды.

Юлія СТАРАВОЙТАВА.