Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.11.2025
Віцебскі абкам прафсаюза работнікаў АПК прысудзіў прафсаюзную стыпендыю навучэнцам ДДАТК
На працягу апошніх гадоў склалася добрая традыцыя: Віцебскі абкам прафсаюза работнікаў АПК прысуджае прафсаюзную стыпендыю лепшым навучэнцам ДДАТК.
Імя стыпендыята вызначае райкам прафсаюза работнікаў АПК сумесна з прафкамам навучэнцаў і адміністрацыяй установы адукацыі. Галоўнымі ўмовамі з'яўляюцца: актыўны ўдзел у грамадскім і прафсаюзным жыццi навучальнай установы і групы, а таксама паспяховая вучоба.
У гэты раз стыпендыятам стаў навучэнец 3 курса каледжа Вадзім Аўдзеенка. Ён атрымлівае спецыяльнасці "эксплуатацыя і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі", "эксплуатацыя, рамонт і абслугоўванне аўтамабіляў".
— Вадзім Аўдзеенка — сапраўдны прыклад для нашых навучэнцаў. Ён праяўляе цікавасць да абранай прафесіі, дысцыплінаваны і адказны. Актыўна ўдзельнічае ў жыцці каледжа, выхаваны і ветлівы юнак, — такія водзывы пра Вадзіма Аўдзеенка ў выкладчыкаў і майстроў каледжа.
Выплата стыпендый стымулюе навучэнцаў працягваць навучанне і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці каледжа, фармуе пачуццё гонару за свой прафесійны выбар і матывуе да дасягнення новых вяршыняў.
Нядаўна старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Малянкоў асабіста ўручыў падзяку Віцебскага абласнога камітэта работнікаў АПК юнаку і пажадаў хлопцу поспехаў у вучобе, а таксама заклікаў не спыняцца на дасягнутым, пастаянна развівацца, ставіць высокія мэты і цвёрда ісці да іх.
— Гэта не толькі матэрыяльнае стымуляванне. Гэта яшчэ і своеасаблівы сігнал для сельгаспрадпрыемстваў, дзе зацікаўлены ў маладых і актыўных кадрах, паспяховых у вучобе і з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. А для маладых людзей — гэта знак перспектыў, — адзначыў Аляксандр Малянкоў.