predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Валанцёры Дубровенскай раённай арганізацыі БТЧК дапамагаюць у барацьбе з COVID 19

01.06.2020

Валанцёры Дубровенскай раённай арганізацыі БТЧК дапамагаюць у барацьбе з COVID 19

 

У Беларусі з 8 мая па 1 чэрвеня традыцыйна праводзіцца месячнік Чырвонага Крыжа, прымеркаваны да Сусветнага дня Чырвонага Крыжа. Ён адзначаецца ў 190 краінах свету 8 мая, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да прынцыпаў гуманнасці, гуманітарных каштоўнасцей.

Як нам паведамілі ў Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, у гэтым годзе ўся праца накіравана на аператыўнае рэагаванне на сітуацыю, звязаную з каранавiруснай інфекцыяй.

-Валанцёры пярвічных арганізацый Чырвонага Крыжа праводзілі працу па інфармаванні насельніцтва аб тым, як засцерагчы сябе ў гэты няпросты перыяд, - распавяла Галіна Макаранка, старшыня раённай арганізацыі БТЧК. - Хочацца адзначыць, што дзейную дапамогу ў распаўсюдзе ўлётак з рэкамендацыямі па прафілактыцы каранавiруснай інфекцыі сярод пажылога насельніцтва ў сельскай мясцовасці аказалі старшыні сельвыканкамаў.

Галіна Макаранка таксама падкрэсліла, што для барацьбы з каранавiруснай інфекцыяй па лініі Чырвонага Крыжа на суму 1900 рублёў былі закуплены медыцынскія спецсродкі для работнікаў аховы здароўя «Дубровенская ЦРБ», якія ў гэтыя дні вядуць упартую барацьбу за здароўе і жыццё кожнага чалавека. Для работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра, якія наведваюць састарэлых грамадзян, былі набыты антысептыкі і пальчаткі.

Для падтрымання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і былых непаўналетніх вязняў закуплены харчовыя наборы на суму 388.08 беларускіх рублёў.

Галіна Макаранка падзякавала ўсім неабыякавым людзям, якія заўсёды прыходзяць на дапамогу і не засталіся ў баку у гэты складаны перыяд, калі ўсе сілы грамадства кінуты на супрацьдзеянне распаўсюджванню каранавiруснай інфекцыі і барацьбу з ёй.

Юлія СТАРАВОЙТАВА.