predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У сельгаспрадпрыемствах Дубровеншчыны прайшлі гадавыя агульныя сходы акцыянераў

25.03.2026

У сельгаспрадпрыемствах Дубровеншчыны прайшлі гадавыя агульныя сходы акцыянераў

Па традыцыі перад пачаткам новага сельскагаспадарчага сезона ў сельгаспрадпрыемствах раёна праводзяцца гадавыя агульныя сходы акцыянераў. Тым самым падводзіцца выніковая рыса дзейнасці ў мінулым годзе і задаецца кропка адліку новаму цыклу сельскагаспадарчых работ.

На мінулым тыдні такі сход прайшоў у ААТ "Баброва-Агра". Мерапрыемства было прысвечана падвядзенню вынікаў работы за 2025 год і вызначэнню ключавых задач на наступны перыяд. Праца вяскоўцаў ва ўсе часы была нялёгкай, і часцяком залежачай ад капрызаў надвор'я. Нягледзячы на пэўныя цяжкасці, звязаныя з умовамі надвор'я, працаўнікі сельгаспрадпрыемства прыклалі максімум намаганняў для дасягнення добрых вытворчых паказчыкаў. На прадпрыемстве да правядзення вясновай пасяўной 2025 года падышлі з поўнай гатоўнасцю, і ўсе далейшыя работы на палях былі праведзены ў неабходныя агратэхнічныя тэрміны.

Як вынік — атрыманне заслужаных узнагарод на абласным фестывалі працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2025" і на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. За ўсім гэтым стаіць зладжаная праца механізатараў, вадзіцеляў, работнікаў збожжатоку — усіх тых, хто працаваў падчас уборачнай кампаніі. У выніку іх сумесных намаганняў увесь ураджай быў сабраны і закладзены ў засекі


З дакладамі аб праведзенай рабоце выступіў Іван Паўлоўскі, галоўны інжынер ААТ "Баброва-Агра", а таксама спецыялісты па сваіх напрамках работы. У ходзе сходу ўдзельнікі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, якія датычацца функцыянавання сельгаспрадпрыемства.


Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням аплаты працы работнікаў, тэрмінам пачатку пасяўной кампаніі і плануемым плошчам для вырошчвання сельскагаспадарчых культур.

Мабыць, самым хвалюючым і абмяркоўваемым стала пытанне аб перадачы паўнамоцтваў выканаўчага органа (кіраўніка) кіруючай арганізацыі.

Як стала вядома, на тэрыторыі Дубровенскага раёна рэалізуецца пілотны праект, які прадугледжвае перадачу кіравання сельгаспрадпрыемствамі раёна ТАА "Дуброўна Дзейрыз" СЗАТ "Сервалюкс", у якую ўваходзіць больш за 20 прадпрыемстваў.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Карнееў адзначыў, што нягледзячы на гэтыя змены работнікам баяцца не варта.

— На нарадзе, якая прайшла восенню з удзелам Кіраўніка дзяржавы, былі агучаны праблемныя пытанні, якія існуюць у сельскагаспадарчай галіне Віцебскай вобласці. Аляксандрам Лукашэнкам пастаўлены пэўныя задачы, накіраваныя на атрыманне больш высокіх вынікаў у сельскай гаспадарцы. У сувязі з гэтым СЗАТ "Сервалюкс" становіцца інвестарам для развіцця сельскай гаспадаркі ў нашым раёне. Яны бяруць на сябе абавязацельствы па мадэрнізацыі нашых жывёлагадоўчых памяшканняў, набыцці тэхнікі. Цяпер праект указа, праходзіць праверку і ўзгадненне рознымі структурамі, а затым ён ляжа на стол Кіраўніку дзяржавы, — распавёў Аляксандр Васільевіч. — Многіх з вас хвалюе пытанне, як далей будзем працаваць? Кіраўніцтва ТАА "Дуброўна Дзейрыз" не плануе скарачэнняў, а нават наадварот, штат плануецца павялічваць. Усе сацыяльныя гарантыі, прадугледжаныя калектыўнай дамовай, захоўваюцца, — запэўніў Аляксандр Карнееў


Мікалай Пашкоўскі, вядучы юрысконсульт СЗАТ "Сервалюкс" падрабязна распавёў аб дзейнасці кампаніі.

— СЗАТ "Сервалюкс" — міжнародны аграхолдынг замкнёнага цыклу, які працуе ўжо больш за 25 гадоў. Наша прадукцыя запатрабаваная не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Мы не стаім на месцы: мадэрнізуюцца вытворчыя цэхі, асвойваюцца новыя напрамкі як вытворчасці, так і збыту гатовай прадукцыі. У нашай кампаніі працуюць спецыялісты ўсіх напрамкаў, — сказаў Мікалай Пашкоўскі. — Што тычыцца сельгаспрадпрыемстваў Дубровенскага раёна, то, безумоўна, змены будуць. Не ў частцы людзей, не, іх нам спатрэбіцца больш, мадэрнізацыі падвергнуцца жывёлагадоўчыя аб'екты, і, вядома, машынна-трактарны парк.

Пытанняў у гэты дзень гучала шмат, на большасць з іх адказы былі атрыманы, але канчаткова расставіць кропкі над "i" зможа толькі ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а пакуль ён не падпісаны, работа сельгаспрадпрыемстваў працягнецца ў штатным рэжыме. Зараз на парадку дня — падкормка азімых і сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых культур