Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
05.01.2026
У першую нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята банкаўскія і фінансавыя работнікі
Самымі першымі ў новым годзе — у першую нядзелю студзеня — у Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята банкаўскія і фінансавыя работнікі.
Гэтыя службы забяспечваюць якаснае абслугоўванне вытворчай дзейнасці ўсіх галін эканомікі і сацыяльнай сферы раёна. Сённяшні рытм жыцця прад'яўляе высокія патрабаванні да калектываў Цэнтра банкаўскіх паслуг №210 ААТ "ААБ Беларусбанк" і цэнтр банкаўскіх паслуг №228 у г. Дуброўна рэгіянальнай дырэкцыі ААТ "Белаграпрамбанк" па Віцебскай вобласці, пастаянна патрабуючы ад іх павышэння ўзроўню прафесійных уменняў і навыкаў, якасці абслугоўвання кліентаў. І мы бачым, што нашы банкаўскія супрацоўнікі ставяцца да сваёй справы адказна і добрасумленна. Праяўляюць уважлівасць, камунікабельнасць, прафесіяналізм, паважлівае стаўленне да людзей. Напярэдадні прафесійнага свята мы пагутарылі са спецыялістамі банкаў, каб бліжэй пазнаёміцца з іх работай.
Аператыўнасць. Уважлівасць. Сумленнасьць
Такімі рысамі характару ў першую чаргу павінен валодаць банкаўскі работнік. Без сумневу, уласцівыя яны і Міхаілу Дубіне, галоўнаму спецыялісту карпаратыўнага бізнесу Цэнтра банкаўскіх паслуг №228 у г. Дуброўна рэгіянальнай дырэкцыі ААТ "Белаграпрамбанк" па Віцебскай вобласці, які ўжо 28 гадоў прысвяціў гэтай справе. Свой прафесійны шлях Міхаіл Адамавіч пачынаў у аг. Дабрынь звычайным бухгалтарам сельгаспрадпрыемства.

- Горацкую акадэмію я скончыў у 1997 годзе. Тады не было размеркавання, працы ўсім хапала, асабліва ў сельскай гаспадарцы. Ды і запатрабаваныя былі эканамісты і бухгалтары. Прапрацаваўшы ў гаспадарцы, стаў бухгалтарам у ДГПЛ, а пасля перайшоў у банк, - успамінае Міхаіл Адамавіч. - Пачынаў са спецыяліста па абслугоўванні фізічных асоб, працаваў касірам, праграмістам, ды ў прынцыпе, прайшоў практычна ўсе магчымыя пасады ў нашым банку.
Банкаўская сістэма вельмі дынамічная, як і жыццё сучаснага чалавека. Для таго каб ісці ў нагу з часам і задавальняць патрэбы і запыты сваіх кліентаў, "Белаграпрамбанк" пастаянна пашырае спектр паслуг і прадуктаў. За апошнія некалькі гадоў многія аперацыі сталі больш дасканалымі і ўніверсальнымі. Мяняюцца і кампутарныя праграмы. Дзякуючы фінансавай падтрымцы банка, кліенты могуць ажыццяўляць свае самыя смелыя ідэі і мары, рэалізоўваць новыя праекты, многія з якіх накіраваны на вырашэнне пэўных эканамічных і сацыяльных задач раёна.
- Мы трымаем руку на пульсе, таму нашы кліенты заўсёды ў курсе выгадных умоў крэдытавання і ўкладаў. Цяпер я працую з юрыдычнымі асобамі. Іх я суправаджаю ад моманту рэгістрацыі: адкрываю рахункі, дэпазіты, крэдытую, - распавядае Міхаіл Дубіна. - Кліентаарынтаванасць і даступнасць - галоўныя прынцыпы маёй работы. Пры звароце ў банк кожны можа атрымаць разгорнутую кансультацыю і аформіць прыдатны пад індывідуальныя ўмовы прадукт ці паслугу.
На першы погляд можа здацца, што працоўныя гадзіны банкаўскага работніка даволі манатонныя. На самай справе, яны напоўнены мноствам працэсаў, якія патрабуюць тонкіх ведаў банкаўскай сферы, пільнай увагі, а таксама прыемнага адчування дапамогі людзям у важных справах.
Увасабленне дзіцячай мары
Працу ў банку Ірына Асіпенка пачала ў 2001 годзе, адначасова навучаючыся на завочным аддзяленні ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.
- Памятаю, у дзяцінстве, з захапленнем глядзела на банкаўскіх работнікаў, яны здаваліся мне такімі строгімі і прыгожыя, падабалася назіраць за іх выразнай і зладжанай работай. Прыемна было пачуць адказы на ўсе пытанні кліентаў. Таму я для сябе вырашыла - буду працаваць у банку. Пасля 9 класаў паступіла ў Аршанскі МТТ, а скончыўшы, паступіла на завочнае аддзяленне БДУ і ўладкавалася на працу, - дзеліцца ўспамінамі Ірына Сяргееўна. - У банку г. Дуброўна мяне прынялі вельмі добра. Старэйшыя калегі дзяліліся вопытам. А для пачынаючага спецыяліста гэта было вельмі каштоўна. Першым маім рабочым месцам было аддзяленне ў аг. Арловічы, аднак праз чатыры месяцы мяне перавялі ў гарадское аддзяленне.
А праз чатыры гады Ірына Асіпенка ўзначаліла аддзел ЦБП і цяпер працуе кіруючай аперацыйнай службай. Пад яе чулым кіраўніцтвам працуе восем чалавек. А ўсяго ў банку - 12 супрацоўнікаў.

Усе гэтыя людзі, як кажа Ірына Сяргееўна, выдатныя спецыялісты, профі сваё га справы, умеюць знайсці падыход да кожнага кліента. Паслуг, якія аказвае насельніцтву аддзел спраў аперацыйнай службы, не мала: прыём камунальных і многіх іншых плацяжоў, адкрыццё банкаўскіх укладаў, прадастаўленне крэдытаў, захоўванне каштоўнасцяў, валютна-абменныя аперацыі.
Штодня тут абслугоўваецца ў сярэднім каля ста чалавек, а таксама дыстанцыйныя кліенты, якія карыстаюцца інтэрнэт-банкінгам. А ўвесь кантроль за работай аддзела ажыццяўляе кіраўнік. Нярэдка Ірыну Сяргееўну можна ўбачыць і каля інфакіёскаў, дзе яна цярпліва тлумачыць кліентам, як аплаціць тую ці іншую паслугу.
Работа ў банку, несумненна, адказная, складаная і патрабуе высокага прафесіяналізму і ўмення ісці ў нагу з часам, улічваючы змяняемыя тэндэнцыі, з'яўленне новых кампутарных праграм. Менавіта таму супрацоўнікі пастаянна самаўдасканальваюцца: навучаюцца на анлайн семінарах, наведваюць курсы павышэння кваліфікацыі, пераймаюць вопыт у калег.
- Кожны дзень работы ў банку - гэта новыя магчымасці, рух наперад, - лічыць наша гераіня. - І для таго, каб дамагчыся поспехаў у нашай прафесіі, неабходна ў першую чаргу з любоўю і адданасцю ставіцца да сваёй справы і кліентаў, без якіх наша работа не існавала б.