Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.06.2025
У Асінторфе ярка, звонка, весела адкрылі новую дзіцячую гульнявую пляцоўку
Аграгарадок - другі па велічыні населены пункт Дубровеншчыны. Сёння тут пражывае больш за 750 чалавек, з іх 95 дзяцей і падлеткаў.
Жыхары Асінторфа неаднаразова ўздымалі пытанне ўладкавання новай дзіцячай пляцоўкі, бо старая прыйшла ў непрыдатнасць. У 2024 г. Віцебскай абласной Асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў аб'яўлены конкурс праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, дзе пераможцам стаў праект па ўладкаванні дзіцячай пляцоўкі ў аграгарадку.
Грамадзянская ініцыятыва рэалізавана ініцыятыўнай групай на чале з Благадзёравай Галінай Мікалаеўнай пры падтрымцы Асінторфскага сельскага Савета дэпутатаў. Кошт усяго праекта - 27 тысяч рублёў. Частка сродкаў на закупку абсталявання 2700 руб. сабралі самі жыхары, асноўнае фінансаванне паступіла з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў.
На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі ганаровыя госці, клопатамі якіх і з'явілася гэта гульнявая пляцоўка: старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Лукашоў, старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ціханава, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Дубровенскай выбарчай акрузе 57 Андрэй Цярляковіч, выканаўчы дырэктар Віцебскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Кацярына Лазоўская.
- Калі ў сельскай мясцовасці жывуць такія ініцыятыўныя і крэатыўныя людзі, я перакананы, што аграгарадкі будуць жыць і развівацца, - адзначыў падчас свайго выступу Дзмітрый Дзямідаў. - І тады можна з упэўненасцю казаць, што нашы гарады таксама будуць развівацца, дзякуючы мірнай стваральнай працы на зямлі.
Старшыня Асінторфскага сельвыканкама Сяргей Колабаў падзякаваў усім неабыякавым, хто хацеў гэта зрабіць і прымаў непасрэдны ўдзел у рэалізацыі праект па ўладкаванні дзіцячай пляцоўкі ў аграгарадку:
- На месцы новай пляцоўкі мы правялі шэраг суботнікаў, у якіх удзельнічалі работнікі УП ЖКГ "Дуброўна-Камунальнік", жыхары аграгарадка, дэпутаты раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў. Уладкаванне дзіцячай пляцоўкі - гэта ўвасабленне ў жыццё мары многіх жыхароў аграгарадка, якое чарговы раз даказвае, што разам мы - сіла! - адзначыў Сяргей Леанідавіч.
У рамках урачыстай праграмы старшыня сельвыканкама таксама ўручыў падзячныя лісты тым, хто прыняў актыўны ўдзел і аказаў падтрымку ў рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы "Гульнявая планета дзяцінства".
Свята працягнулася забаўляльнай праграмай, дзе дзеці і мясцовыя жыхары сустрэліся з казачнымі персанажамі.