predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У паляўнічых угоддзях Дубровеншчыны вядзецца падкормка дзікіх жывёл

04.02.2026

У паляўнічых угоддзях Дубровеншчыны вядзецца падкормка дзікіх жывёл

Зіма — вялікае выпрабаванне для многіх дзікіх жывёл. Усім тым, хто не адправіўся ў спячку, патрэбна падтрымка людзей. Звяры і птушкі пакутуюць не ад холаду, а ад скарачэння крыніц харчавання. Таму ім патрабуецца падкормка. Аб тым, як арганізавана лясная сталовая ў Дубровенскім раёне, мы спыталі ва Уладзіміра Барабулi, вядучага паляўніцтвазнаўца Дубровенскай паляўнічай гаспадаркі Аршанскай міжраённай арганізацыйнай структуры РДГА "БТПР"..

— Дапамагаць жывёлам варта пры адмоўнай тэмпературы паветра і глыбокім снежным покрыве, каб не падтупіць інстынкты і не зрабіць жывёл залежнымі ад людзей. У цёплы час звярам і птушкам лепш знаходзіць пражытак самастойна, — распавядае Уладзімір Андрэевіч. — Для падкормлівання дзікіх жывёл мы выкарыстоўваем авёс, зернесумесь, сена. Гэтыя прысмакі ядуць казулі і высакародныя алені. Для ласёў раскладваем соль. Усё гэта дазваляе падтрымаць жывёл, захаваць іх папуляцыю, а таксама папярэдзіць выхад капытных на дарогу. Бо падчас галалёду дарогі пасыпаюцца соллю. Ласі, алені і казулі даўно прывыклі да такой "падкормкi". І калі ім не хапае солі ў лесе, то з надыходам зімы яны спяшаюцца да трас і нярэдка трапляюць пад колы.


Зараз у паляўнічых угоддзях Дубровенскага раёна ўстаноўлена 28 кармушак, з разліку адна кармушка на 20 асобін. Узімку падабрацца да кармушак не проста: лясныя дарогі замятае снегам і ніякая тэхніка туды не пройдзе. Тады выручаюць і кормасховішчы, абсталяваныя ў лесе.

— Папуляцыя жывёл у нашым раёне знаходзіцца пад пастаянным кантролем. Вось, напрыклад, сезон палявання на лася доўжыцца з 20 жніўня па 31 студзеня, за гэты час, па плане, мы павінны былі здабыць 42 тушы, што мы і зрабілі, — распавядае Уладзімір Барабуля. — У хуткім часе чакаем прыбыццё паляўнічых, адкрыўся сезон палявання на ваўка, лісу, янотападобнага сабаку. Вядзецца паляванне і на дзікоў.

Падкормка жывёл зімой — гэта магчымасць аказаць неабходную ім дапамогу і зрабіць добрую справу, да якой важна падысці з розумам і любоўю да прыроды.

dubrovno.by