Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.02.2026
У ААТ "Якубава-Агра" ведаюць, як павялічыць надоі
Жывёлагадоўля - гэта практычна асноўная крыніца даходаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Калі ў гаспадарцы на высокім узроўні вытворчасць малака, вырошчвання жывёлы, узнаўленне, то ў такой гаспадарцы не стаіць пытанне па выплаце заработнай платы, аплаты энерганосьбітаў і іншых плацяжоў.
Сёння ААТ "Якубава-Агра" — гэта 4286 галавы буйной рагатай жывёлы, 1320 з іх — дойны статак. Па словах Наталлі Шэндрык, дырэктара сельгаспрадпрыемства, правільнае ўтрыманне, своечасовае і бесперабойнае кармленне буйной рагатай жывёлы якаснымі кармамі ў зімова-стойлавы перыяд — залог здароўя і высокай прадуктыўнасці жывёл.
— Калі глядзець на лічбы, то колькасць дойнага статка ў нас не змянілася з 2024 года, а вось вытворчасць малака вырасла, і склала 103,7% да ўзроўню 2024 года. Па выніках 2025 года нашы аператары надаілі 6208,6 тоны малака (у 2024 годзе — 5897,3 т). Адзначу, што пастаяннымі лідарамі становяцца Таццяна Шусева, сярэднясутачны надой склаў 5269 кг на карову, Алена Валевіч надаіла 5216 кг, Марыя Анішчанка — 5183 кг, Алег Вазмiцель — 5029 кг. пры сярэднясутачным надоі па сельгаспрадпрыемстве 4703 тоны, — аперуе лічбамі Наталля Іванаўна. — Калі казаць пра якасць малака, то ў параўнанні з 2024 годам, у 2025 годзе нам удалося павялічыць вытворчасці прадукцыі гатунку "экстра" на 25%. У агульным аб'ёме гэта 38%. 59% малака ідзе вышэйшым гатункам і толькі 3% — першым. Тлустасць летась склала 3,83%.
— Безумоўна, каб было малако, павінны быць выкананыя пэўныя ўмовы. Вялікую ролю тут гуляюць і памяшканні для ўтрымання жывёлы. Многія з нашых жывёлагадоўчых памяшканняў ужо састарэлі, і не адказваюць сучасным патрабаванням. Па гэтым было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага малочна-таварнага комплексу, дзе будзе ажыццяўляцца бесперапынна ўвесь тэхналагічны працэс. У першую чаргу будзе ўзведзена пяць памяшканняў, шостае пабудуюць, калі комплекс ужо пачне працаваць. Першапачаткова тут будзе ўтрымлівацца 777 галоў, з узвядзеннем шостага хлява колькасць жывёл перавысіць тысячу, — распавяла дырэктар ААТ "Якубава-Агра".
У сельгаспрадпрыемстве надаюць вялікую ўвагу і вытворчасці мяса. Па выніках 2025 года рост склаў 114,5%. Павялічыліся і сярэднясутачныя прывагі. Гэтаму спрыяюць якасныя кармы і адказнае стаўленне жывёлаводаў да сваёй працы.