Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.06.2025
У ААТ "Баброва-Агра" прайшла "Маёўка"
У ААТ "Баброва-Агра" існуе добрая і цёплая традыцыя - па заканчэнні вясновай пасяўной ушаноўваць працаўнікоў вёскі.
24 мая работнікі сельгаспрадпрыемства і жыхары бліжэйшых вёсак сабраліся на традыцыйную "Маёўку". Ігар Цімошчанка, дырэктар ААТ "Баброва-Агра2, павіншаваў аграрыяў з заканчэннем веснавых палявых работ.
— Вясна — гэта асаблівая і адказная пара для сельскіх працаўнікоў, бо нездарма кажуць, што пасееш, то і пажнеш, а пасяўная — гэта закладка падмурка. Ад яе правядзення залежыць многае. Нашы земляробы папрацавалі добра, мы першымі скончылі сяўбу ў раёне. Я выказваю вялікую ўдзячнасць усім тым, хто прымаў удзел у гэтым важным этапе сельскагаспадарчых работ. У першую чаргу дзякую нашым механізатарам, якія працавалі ад відна да відна, разам з інжынернай і агранамічнай службай, як адна дружная сям'я. Словы падзякі заслугоўваюць нашы жывёлаводы. Іх праца круглы год корміць наша сельгаспрадпрыемства, — кажа Ігар Цімошчанка. — Дзякуй кожнаму, хто працуе ў нашым калектыве, за вашу нялёгкую працу, якая патрэбна нашай гаспадарцы. Кожны з вас разумее, што ад становішча спраў на вёсцы шмат у чым залежыць наш дабрабыт і сёння задача кожнага з нас максімальна выкарыстоўваць свой патэнцыял, працаваць з поўнай аддачай.
Дзень праляцеў незаўважна, але ён атрымаўся добрым і па-хатняму душэўным. Падобныя мерапрыемствы, зносіны з калегамі гуртуюць калектыў, што дазваляе разам дасягаць новых вышынь.