predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Сёлета 111 першакурснікаў селі за парты ў Дубровенскім аграрна-тэхнічным каледжы

03.09.2025

Сёлета 111 першакурснікаў селі за парты ў Дубровенскім аграрна-тэхнічным каледжы

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і пачатку новага 2025/2026 навучальнага года, прайшла сёння ў Дубровенскім аграрна-тэхнічным каледжы. Павіншаваць маладых людзей прыйшлі ганаровыя госці, сярод іх - старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта Алег Макарэвіч.


Сёлета ў каледжы будуць асвойваць такія неабходныя нашаму раёну сельскагаспадарчыя спецыяльнасці як слесар, трактарыст-машыніст, кіроўца аўтамабіля і іншыя, 298 навучэнцаў. Асабліва хвалюючым гэты дзень стаў для 111 першакурснікаў, якія выбралі для навучання менавіта Дубровенскі каледж з яго больш чым 60-гадовай гісторыяй.




— Сёння ў каледжы створаны ўсе неабходныя ўмовы для якаснай падрыхтоўкі высокакваліфікаваны кадраў, — падкрэсліў у сваім звароце да навучэнцаў дырэктар установы Сяргей Ціцянкоў. Ён таксама звярнуў увагу, што штогод ва ўстанову адукацыі прыходзяць маладыя спецыялісты. Вось і сёлета два майстры вытворчага навучання папоўнілі шэрагі выкладчыкаў каледжа.



Павіншаваць навучэнцаў з новым навучальным годам прыйшлі і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна. Так, дырэктар ААТ "Праўда-С" Аляксей Хахлоў і прадстаўнікі СХФ ім. Ю. Смірнова пажадалі маладым людзям паспяхова асвойваць веды і прафесійныя ўменні і выказалі надзею, што ў хуткім часе навучэнцы папоўняць шэрагі работнікаў сельскіх гаспадарак раёна, уручыўшы падзякі і сертыфікаты тым дубровенцам, якія летам працавалі ў іх сельгаспрадпрыемствах.


dubrovno.by