Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
12.05.2025
У Дуброўне ўручылі юбілейныя медалі "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў"
Колькі б гадоў не прайшло, вайна не сыдзе з нашай памяці. Яна будзе вечна жыць у сэрцах новых пакаленняў, якія ўдзячныя за мірнае неба.
У юбілейны, 80-ы год Вялікай Перамогі мы задумваемся, якi хуткаплынны час, але ён не ўладны над подзвігам удзельнікаў Вялікай Айчыннай. Клопат аб гэтых паважаных людзях - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі.
Напярэдадні Дня Перамогі з вялікай павагай і падзякай старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Лукашоў уручыў юбілейны памятны медаль "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг." былой вязні фашысцкіх канцлагераў Ірыне Анціпінай.

Кіраўнік раён выказаў словы шчырай удзячнасці за мірную пасляваенную працу на карысць роднай краіны, пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабра і мірнага неба над галавой!

Старшыня раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Святлана Рыжанская павіншавала былую вязню фашысцкіх канцлагераў Тамару Іліічну Арэх і ўручыла ёй юбілейны медаль "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў".

З надыходзячым Днём Вялікай Перамогі Наталля Вароніна і Галіна Прышчэпава павіншавалі былых вязняў фашысцкіх канцлагераў Лідзію Ільінічну Будаёву і Кацярыну Ягораўну Федчанку.

Уручэнне юбілейных медалёў "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг." Веры Балабан і Раісе Дударавай - вязням, якія пражываюць на тэрыторыі Зарубскага сельсавета.

На Дубровеншчыне працягваюць уручаць юбілейныя медалі "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг." Кветкі, падарункі, пажаданні добрага здароўя гучалі ў адрас малалетніх вязняў Ніны Паўлаўны Аляксеевай, Надзеі Сямёнаўны Хаменкі, Марыі Андрэеўны Заікінай, Лідзіі Трыфанаўны Часоўскіх. Немагчыма без слёз успамінаць той страшны, поўны гора і пакут час, калі даводзілася капаць акопы, перажываць голад. Аднак жа, нягледзячы на ўсе выпалі выпрабаванні, яны ніколі не падалі духам, глядзелі на жыццё з аптымізмам. Цяпер гэтыя жыццярадасныя і працавітыя людзі выказваюць шчырую ўдзячнасць кіраўніцтву раёна і краіны, у прыватнасці, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку, за бясконцы клопат аб пажылых людзях, за ўсё, што робіцца для развіцця нашай дзяржавы. Навучэнцы сярэдняй школы №2 г. Дуброўна імя Ю. Смірнова павіншавалі ветэранаў вершамі і падарылі паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі.