predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дуброўне адбылася пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў

16.03.2026

У Дуброўне адбылася пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў

На мінулым тыдні ў Дуброўне адбылася пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, на якой быў прыняты шэраг важных рашэнняў. Адно з іх - унясенне змяненняў у раённы бюджэт на 2026 год, якое прадугледжвае выдзяленне дадатковых фінансавых сродкаў на такія сферы жыццядзейнасці раёна як сельская гаспадарка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура і спорт і іншыя.

Некаторыя пытанні парадку дня тычыліся ўнясення змяненняў у раней прынятыя Саветам дэпутатаў рашэнні. Аргументаваныя тлумачэнні па іх былі дадзены начальнікам фінансавага аддзела райвыканкама Аляксандрам Багінавым. У асноўным яны тычыліся прывядзення раней прынятых рашэнняў у адпаведнасць са зменамі падатковага заканадаўства. Таксама на сесіі была зацверджана інвестыцыйная праграма Дубровенскага раёна на 2026 год і рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Экалогія" на 2026 – 2030 гады.

З рэгіянальным комплексам мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Экалогія" на 2026 – 2030 гады па Дубровенскім раёне азнаёміў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Вялейшчыкаў. Па выніках абмеркавання рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў таксама быў зацверджаны. Такім чынам, дэпутаты заклалі аснову для комплекснага развіцця раёна на бліжэйшы час.

dubrovno.by