Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.02.2026
У Дуброўне адбылася ўрачыстая рэгістрацыя першага нованароджанага 2026 года
Мінулы працоўны тыдзень у аддзеле загс Дубровенскага райвыканкама завяршыўся на асаблівай ноце: адбылася ўрачыстая рэгістрацыя першага нованароджанага 2026 года ў Дубровенскім раёне.
Для сям'і Вікторыі і Рамана Ілюкевіч малы Мікіта стаў чацвёртым дзіцём у сям'і. У зале урачыстасцяў Дубровенскага загса бацькоў і іх дзетак — Нікалiну, Лізавету, Багдана — павіншавалі з радаснай падзеяй і падарылі памятныя сувеніры.
Старшыня Дубровенскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Наталля Вароніна падкрэсліла:
— Галоўнае прызначэнне жанчыны — быць мамай. І вельмі знамянальна, што на Дубровеншчыне ў Год беларускай жанчыны першы малы Новага года нарадзіўся ў шматдзетнай сям'і. Я шчыра віншую маму, тату з гэтай падзеяй і жадаю, каб у сям'і заўсёды панавала любоў і паразуменне, дзеткам — здароўя, а бацькам — мудрасці і сіл у высакароднай справе выхавання дзяцей добрымі людзьмі і сапраўднымі грамадзянамі нашага грамадства.

— Дзіця — ваша шчасце і ваша будучыня. Нараджэнне дзіцяці — гэта не толькі велізарная радасць, гэта яшчэ і хваляванне, прыемныя клопаты і новыя абавязкі. Мы пакуль не ведаем, кім стане малы, але важна, каб ён рос здаровым, працавітым, сумленным і жыў з адкрытым сэрцам і чыстым сумленнем, — такімі словамі павіншавала маладых бацькоў начальнік аддзела загс Ірына Каралёва.
Пасля ўрачыстасці Вікторыя Ілюкевіч распавяла нам, што іх сям'я існуе ўжо 15 гадоў. Першапачаткова яны з мужам вызначылі, што дзяцей будзе чацвёра. Пра тое, дочкі гэта будуць ці сыны — не загадвалі, былі рады кожнаму малому. На пытанне, ці цяжка спраўляцца з сямействам, якое расце, маладая жанчына адказала адмоўна: калі ёсць узаемадапамога і адзінства ў думках і планах, усё робіцца мерна і з асаблівым пачуццём цяпла і дабрыні. Старэйшыя дзяўчынкі Нікаліна і Лізавета дружна адзначалі, што тата іх самы лепшы: ён і майстар на ўсе рукі, і першы памочнік мамы, а яны імкнуцца не адставаць ад яго: многае робяць па дому і няньчацца з малодшымі братамі. Цяпер сям'я вядзе будаўніцтва дома, а пра бліжэйшыя планы Раман Ілюкевіч, хітра ўсміхаючыся сказаў:
- Я заўсёды лічыў, што два дзіцяці — шмат. Тры — мала... Сям'я — гэта сем я, а ў нас пакуль аднаго не хапае. Пажадаем маладым бацькам, каб усе іх планы спраўдзіліся, а ўсё задуманае споўнілася.