predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дуброўне адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў

23.09.2025

У Дуброўне адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў

У Дуброўне адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Асноўнае пытанне парадку дня - рэалізацыя рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў у Дубровенскім раёне дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2021-2025 гады.

Перад пленарным пасяджэннем у дэпутатаў і старшыні райвыканкама Алега Макарэвіча была магчымасць азнаёміцца з дзейнасцю ўстаноў культуры - дзіцячай школай мастацтваў імя Ф. Яруліна і раённым цэнтрам народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці.

Так, у ДШМ дэпутаты вывучылі матэрыяльна-тэхнічную базу школы, умовы навучання выхаванцаў і высока ацанілі вынікі дасягненняў выкладчыкаў і вучняў па шматлікіх перамогах у конкурсах і выступах на канцэртных пляцоўках рознага ўзроўню, у тым ліку і рэспубліканскага. Дырэктар клубнай сістэмы Вікторыя Храмцова распавяла аб дзейнасці цэнтра, традыцыйных рамёствах, а таксама элементах Дубровеншчыны занесеных у спіс нематэрыяльна-культурнай спадчыны, а народны фальклорны калектыў "Кудзеліца" прадэманстраваў адзін з элементаў традыцыйнага вясельнага абраду.



Асноўная частка пасяджэння прайшла ў раённым выканаўчым камітэце.




Аб ходзе выканання праграмы праінфармавала загадчык сектара культуры Алена Якавенка, якая падрабязна спынілася на асноўных паказчыках і дасягненнях культработнікаў і пазначыла перспектывы развіцця ўстаноў культуры раёна.




У раёне функцыянуе 34 установы сферы культуры, з іх 29 — у сельскай мясцовасці. 17 творчых калектываў у раёне мае званне "народны" і "ўзорны", 15 з іх дзейнічаюць пры ўстановах культуры. У Дубровенскім раёне пяці элементам нематэрыяльнай праявы творчасці чалавека нададзены статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.



На паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў у 2024 — 2025 гадах было накіравана бюджэтных сродкаў 456 400 рублёў, спонсарскіх сродкаў — 26 300 рублёў, пазабюджэтных сродкаў — 36 400 рублёў. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы за перыяд рэалізацыі праграмы з 2021 па бягучы перыяд 2025 года на камплектаванне фондаў бібліятэк накіравана 412 000 рублёў бюджэтных сродкаў, з іх у першым паўгоддзі 2025 года —70 600 рублёў.



— Ваша работа вельмі важная, высокую ацэнку ёй даюць і жыхары Дубровеншчыны. Але нельга спыняцца на дасягнутым, трэба рухацца наперад, распрацоўваць новыя праекты і рэалізоўваць ініцыятывы, не баяцца амбіцыйных планаў, вырашаючы галоўную задачу — захоўваць і папулярызаваць гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, — падсумавала старшыня Савета дэпутатаў Алена Ціханава.

Лепшыя работнікі галіны былі адзначаны ганаровымі граматамі.

dubrovno.by