Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
01.09.2025
У Дуброўне адбылася жнівеньская педканферэнцыя
Да пачатку канферэнцыі ў фае перад актавай залай сярэдняй школы №1 г. Дуброўна ім. А. Нікандравай разгарнулася выстава маладзёжных сацыяльных праектаў, прысвечаных Году добраўпарадкавання, а таксама выстава метадычных напрацовак педагогаў Дубровеншчыны.
Па традыцыі настаўнікі сталі збірацца задоўга да пачатку канферэнцыі. Хтосьці ўважліва вывучаў выставы. Хтосьці скарыстаўся магчымасцю аформленай тэматычнай зоны зрабіць памятнае фота, хтосьці працягваў абмеркаванне пытанняў, узнятых падчас метадычных аб'яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў.






У рабоце раённай канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Дубровенскага райвыканкама Алег Макарэвіч і яго намеснік Святлана Рыжанская.
Звяртаючыся да педагагічнай грамадскасці раёна Алег Макарэвіч падкрэсліў, што пытанні развіцця адукацыі з'яўляюцца прыярытэтнымі стратэгічнымі пытаннямі дзяржаўнай палітыкі, якім надаецца асаблівая ўвага як з боку Прэзідэнта, урада краіны і профільнага міністэрства.



Сёння сучасная якасная адукацыя становіцца неабходнасцю, праца, укладзеная педагогамі ў вучняў, з'яўляецца залогам поспеху і высокай якасці жыцця як у нашым раёне, так і ў краіне ў цэлым.
У сувязі з гэтым сярод прыярытэтных напрамкаў ён назваў грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, захаванне памяці аб гераічным мінулым нашага народа і выхаванне павагі да дзяржаўных сімвалаў. Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на якасці адукацыі, падкрэсліўшы неабходнасць развіцця форм работы з адоранымі навучэнцамі, профільнага навучання і прафарыентацыі. Спыніўся Алег Аркадзьевіч і на пытаннях прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця і арганізацыі карыснага вольнага часу.
Ён павіншаваў педагогаў раёна з пачаткам навучальнага года, пажадаў поспехаў, задавальнення ад вынікаў, усяго самага добрага ў такой нялёгкай, але такой важнай працы. Алег Макарэвіч уручыў граматы Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта Алене Віткоўскай і Ірыне Зіньковіч.


З дакладам выступіла начальнік аддзела па адукацыі Ала Ходзікава. Яна закранула важныя пытанні навучання і выхавання падрастаючага пакалення і вылучыла асноўныя мэты і задачы ў галіне адукацыі на бліжэйшую перспектыву.
– Новы навучальны год мы прысвяцім важнейшаму напрамку – добраўпарадкаванню. Мэта добраўпарадкавання ў нашай краіне –павышэнне якасці жыцця людзей. Якасць жыцця і ўзровень адукацыі цесна звязаны з развіццём грамадства, – падкрэсліла Ала Іванаўна.
Яна адзначыла, што яшчэ адна першарадная задача педагогаў – правядзенне работы з навучэнцамі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні і комплекснае забеспячэнне бяспекі дзяцей за кошт тэхнічнага абсталявання ўстаноў сучаснымі сістэмамі бяспекі, кантролю якасці харчавання, арганізацыі перавозкі непаўналетніх, прыняцця арганізацыйна-практычных мер па недапушчэнні траўміравання навучэнцаў.
Яна спынілася на навацыях навучальнага года, якія тычацца афіцыйна-дзелавога стылю адзення, а таксама забеспячэння школам статусу "тэрыторыя без тэлефонаў". Акрамя таго, яна нагадала пра змены ў навучальным плане. Так, навучэнцы 7-8 класаў пройдуць працоўную практыку ва ўстановах адукацыі, а дзесяцікласнікі ў канцы навучальнага года пройдуць вучэбна-палявыя зборы для якаснай практычнай падрыхтоўкі да службы ў войску.
Па традыцыі ў канферэнцыі былі адзначаны педагогі, якія дабіліся ў мінулым навучальным годзе важкіх вынікаў у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення.

Асаблівыя словы падзякі былі адрасаваныя педагогам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту: Галіне Гідро, Ларысе Крыштопавай, Сяргею Скарадуле, Святлане Храмцовай, Уладзіміру Вішнеўскаму, Святлане Бязносенка, Андрэю Аруцюнаву.

Педагогі раёна прынялі ў сваю сям'ю 8 маладых спецыялістаў: Святлану Ладысеву, Марыю Лепешаву, Лізавету Галех, Арыну Кавалеўскую, Алесю Кізей, Аляксандру Цыгалаву, Дзіяну Камісараву, Наталлю Смаленскую.
