predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дуброўне прайшла нарада ідэалагічнага актыву

16.03.2026

У Дуброўне прайшла нарада ідэалагічнага актыву

Работа ідэолага любога прадпрыемства або арганізацыі мае важнае значэнне. Наколькі плённа працуюць актывісты, як даносяць аб'ектыўную інфармацыю ў калектывы і чаму трэба рабіць акцэнт на моладзь - пра гэта і іншае гаварылі на нарадзе ідэалагічнага актыву.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыня Дубровенскага райвыканкама Святлана Рыжанская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Наталля Вароніна.

- 2025-ы год быў насычаны грамадска-палітычнымі і культурнымі падзеямі ў краіне і раёне. Яго асаблівасцю з'яўлялася правядзенне важнай палітычнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праведзена вялікая работа па растлумачэнні выбарчага заканадаўства ў працоўных калектывах, па месцы жыхарства, з рознымі катэгорыямі грамадзян. У цэнтры ўвагі была тэма Года добраўпарадкавання, 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У Дубровенскім раёне маштабна і ярка прайшоў Міжнародны фестываль песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне", - сказала Наталля Вароніна. - Адной з найважнейшых палітычных падзей мінулага года стала правядзенне 18-19 снежня 2025 г. другога пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу. У сваім выступленні пад дэвізам "Час канкрэтных спраў" Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка канстатаваў: "Якім будзе мір заўтра, мы не ведаем. Якой будзе Беларусь, залежыць толькі ад нас. А для гэтага трэба, каб кожны на сваім працоўным месцы займаўся сваёй справай. Кожны сёння павінен думаць, каб наша краіна развівалася. Час выбраў нас! І гэты час канкрэтных спраў".

Ідэалагічная вертыкаль на працягу года вяла работу над выбудоўваннем работы, заснаванай на павазе традыцый мінулага і імкненні да паспяховай будучыні. Па словах Наталлі Дзмітрыеўны, прыярытэтнай задачай у мінулым і гэтым годзе будзе інфармацыйна-тлумачальная работа. Гэта і адзіныя дні інфармавання, і работа інфармацыйных груп, і правядзенне прамых тэлефонных ліній, дыялогавых пляцовак, а таксама інфармаванне насельніцтва праз мясцовае СМІ - раённую газету "Дняпроўская праўда".

- У 2025 годзе ў раёне праведзена 566 сустрэч: 422 - у працоўных калектывах, 144 - па месцы жыхарства. За справаздачны перыяд арганізавана 157 дыялогавых пляцовак, на якіх абмяркоўваліся актуальныя пытанні, якія хвалююць насельніцтва, у тым ліку 145 - з удзелам моладзі. У бягучым годзе пры падрыхтоўцы да правядзення дыялогавых пляцовак неабходна надаваць увагу актуальнай тэматыцы, запрашэнню спікера, з улікам інтарэсаў той мэтавай аўдыторыі, з якой ён будзе працаваць.

Трывалым і надзейным падмуркам дзяржавы па праве можна назваць дзейнасць грамадскіх арганізацый. Па стане на 1 студзеня 2026 года на тэрыторыі Дубровенскага раёна зарэгістравана 4 раённых камітэта прафсаюзаў (адукацыі і навукі, аграпрамысловага комплексу, дзяржаўных і іншых устаноў, устаноў культуры, інфармацыі, спорту і турызму), 59 першасных прафсаюзных арганізацый. Зарэгістравана 15 раённых грамадскіх аб'яднанняў і 2 палітычныя партыі. Створаны каардынацыйны савет грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, у склад якога ўваходзяць 13 чалавек, - рэзюмавала начальнік аддзела.

Не працаваць для галачкі, а спрабаваць дастукацца да кожнага - такая ідэя чырвонай ніткай прайшла праз выступ. Складанасці ёсць і будуць, але і мэты перад сабой і працоўнымі калектывамі трэба ставіць канкрэтныя, не фармальныя. Наталля Вароніна пазначыла некаторыя нюансы, над якімі варта працаваць:

- Ідэолаг фармуе сістэму ідэй, каштоўнасцяў і поглядаў, якія павінны адпавядаць палітычнаму курсу нашай краіны. На жаль, недастаткова гаворыцца аб надзённых праблемных пытаннях. Не бойцеся распавядаць пра дасягненні арганізацыі або ўстановы, фармуйце ў людзей гонар за свой калектыў.

У завяршэнне мерапрыемства Святлана Рыжанская ўручыла калектыву Асінторфскай школы ўзнагароду за перамогу ў конкурсе на лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы. Акрамя таго, былі адзначаны тыя, хто выканаў планы па падпісной кампаніі: ААТ "Дубровенскі льнозавод", установы адукацыі, установы культуры, УЭС "Белтэлекам", Дубровенскі раён газазабеспячэння, Беларусбанк, ТЦСАН.

dubrovno.by