Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
20.03.2026
У Дуброўне прайшло чарговае пасяджэнне назіральнай камісіі
У канцы лютага на базе Малабахаўскага сельвыканкама адбылося чарговае пасяджэнне назіральнай камісіі, работа якой накіравана на аб'яднанне намаганняў суб'ектаў прафілактыкі па сацыяльнай падтрымцы і працаўладкаванні грамадзян, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, а таксама тых, хто мае судзімасць і вярнуўся з лячэбна працоўнага прафілакторыя.
У рабоце камісіі, якую ўзначальвае намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама Святлана Рыжанская, прынялі ўдзел намеснік пракурора Дубровенскага раёна Дзмітрый Кубракоў, старшы інспектар па працы з ІД і ЛБГ МГБ Дубровенскага РАУС Алеся Гарэлава. На пасяджэнне камісіі былі запрошаны грамадзяне, якія стаяць на ўліку, не працуюць, парушаюць умовы і парадак адбыцця пакарання, якія ўхіляюцца ад праходжання прымусовага лячэння. Сярод іх - мужчыны маладога і сярэдняга ўзросту без відавочных праблем са здароўем, якія перашкаджалі б ім працаваць.
Адзінае - практычна ў кожнага былі праблемы з алкагалізмам. Члены камісій гутарылі з кожным з 10 выкліканых індывідуальна, даведваліся іх жыццёвыя абставіны, а, галоўнае, разбіраліся ў прычынах, якія перашкаджаюць наладзіць нармальнае жыццё. Кожнаму падуліковаму дадзены рэкамендацыі і прапанавана садзейнічанне ў працаўладкаванні ў розных галінах з улікам іх адукацыі, ранейшага вопыту работы і прафесійных навыкаў. Вакансій у раёне хапае, прычым на розны ўзровень адукацыі суіскальнікаў і ў розных сферах дзейнасці. Некаторыя ў гутарцы са спецыялістамі цвёрда абяцалі пайсці працаваць. У іншых жа знаходзілася мноства прычын, каб адмовіцца ад прапанаваных вакансій: "далёка дабірацца", "не змагу прайсці медкамісію", "нізкая заработная плата", "ёсць рознагалоссі з наймальнікам". Ім намеснік пракурора падрабязна тлумачыў наступствы такіх адгаворак і нежадання працаваць.
— Трэба адзначыць, што дзеючая камісія заўсёды можа прапанаваць звярнуўшымся грамадзянам разгледзець магчымасці па працаўладкаванні або аказанні якой-небудзь іншай дапамогі. Сустракаюцца і тыя, хто праходзіць праз камісію ўжо не ў першы раз. Гэта той выпадак, калі несвядомыя грамадзяне, якія маюць за плячыма не зусім годнае мінулае, не жадаюць станавіцца на шлях выпраўлення і працягваюць весці свой звыклы лад жыцця, спадзеючыся, што праблема зможа вырашыцца сама сабой. Ахвярамі склаўшыхся абставінаў з'яўляюцца ў дадзеным выпадку не толькі такія нядбайныя, але і тыя, хто іх акружае: родныя і блізкія людзі. Часцяком прычынай сямейнага недабрабыту і як следства сацыяльнага сіроцтва не паўналетніх, амаральнага ладу жыцця, незанятасці грамадзян такой катэгорыі з'яўляецца алкагольная залежнасць, — адзначыў па выніках работы камісіі Дзмітрый Кубракоў.
Справядлівасці дзеля адзначым, што работа дае свае станоўчыя вынікі: з 10 запрошаных — трое ўпэўнена сталі на шлях выпраўлення. Не маюць парушэнняў, працаўладкаваны, што пацвярджаюць кантрольныя мерапрыемствы супрацоўнікаў РАУС і водзывы з месца працы. Нават вонкава гэтыя людзі адрозніваліся ад тых, хто яшчэ працягвае ўпарціцца ў нежаданні весці цвярозы лад жыцця.
— Галоўная задача, якую пераследуе назіральная камісія ў супрацоўніцтве з іншымі суб'ектамі прафілактыкі — працяг работы над тым, каб дапамагчы людзям вярнуцца да нармальнага жыцця і наладзіць іх сацыяльную адаптацыю, — падсумавала Святлана Рыжанская.
І як пацверджанне гэтаму ў завяршэнне работы камісіі Алеся Гарэлава ўручыла аднаму з падулікавых пашпарт.
— Страчаныя дакументы былі адноўлены пры садзейнічанні кейс-мэнэджара РМГА "Сустрэча" Наталлі Жаровінай. Атрыманне галоўнага дакумента краіны адкрывае для чалавека розныя і роўныя магчымасці ў канструктыўнай пабудове жыцця. Хацелася б, каб гэты мужчына і ўсе, хто стаiць на ўліку, усвядомілі свае памылкі і не выпусцілі шанцу на выпраўленне. Мы дапаможам, было б іх жаданне, — падкрэсліла старшы інспектар УІІ Анастасія Дзядзёнак.