Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
25.03.2026
У Дуброўне прайшоў IV пленум РК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК
Адбыўся IV пленум Дубровенскага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, на якім былі падведзены вынікі работы за 2025 год і разгледжаны задачы на 2026 год.
З аналізам работы за справаздачны перыяд выступіў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Малянкоў.
— Адным з асноўных паказчыкаў узроўню сацыяльна-эканамічнай абароненасці работнікаў, з'яўляецца памер заработнай платы. Што датычыцца сельскагаспадарчых арганізацый нашага раёна, то сярэднямесячная заработная плата за 2025 год па галіне склала 1873 рублі. Тэмп росту склаў 123% да аналагічнага перыяду мінулага года, — паведаміў дакладчык.
Далей ён спыніўся на забеспячэнні кадрамі сельгаспрадпрыемстваў, у прыватнасці замацавання маладых спецыялістаў. Раённым камітэтам прафсаюза былі таксама вывучаны прычыны, якія негатыўна адбіваюцца на замацаванні кадраў на вёсцы. Асноўныя з іх — гэта нізкі ўзровень аплаты працы, ненармаваны працоўны дзень, а таксама часам недастатковая работа з маладымі спецыялістамі кіраўніцтва прадпрыемстваў, — падкрэсліў Аляксандр Малянкоў.
Надаючы вялікае значэнне ўзняццю прэстыжу працы ў галіне АПК, раённым камітэтам пастаянна праводзяцца працоўныя спаборніцтвы сярод розных катэгорый работнікаў, вялікая ўвага надаецца жывёлагадоўчай галіне.
— У 2025 годзе раённым камітэтам штоквартальна падводзіліся вынікі спаборніцтва па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сярод аператараў машыннага даення, аператараў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы, трактарыстаў-машыністаў і камбайнераў. Так, за 2025 год узнагароджана 75 чалавек на суму звыш 8000 рублёў. Толькі на ўборачнай кампаніі заахвочана 38 работнікаў на суму звыш 4000 рублёў, — распавёў Аляксандр Малянкоў.
Ён адзначыў, што прафсаюзным актывам мэтанакіравана праводзіцца работа па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы. Так, за справаздачны перыяд праведзена 33 маніторынгi па грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы. Дадзена 45 кансультацый па прававых пытаннях. У мэтах аказання дапамогі, выяўлення і своечасовай ліквідацыі недахопаў у сферы вытворчай бяспекі, стварэння належных умоў працы раённым камітэтам ажыццяўляецца грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы. Усяго за справаздачны перыяд раённым камітэтам выдадзена наймальніку звыш 39 рэкамендацый на ліквідацыю звыш 158 парушэнняў. Аднак, ня гледзячы на праводзімую працу, не ўдалося пазбегнуць выпадкаў траўміравання работнікаў.
Так, у 2025 годзе пяць чалавек атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы. Аналіз здарэнняў паказвае, што асноўная прычына — гэта парушэнне работнікам патрабаванняў аховы працы. У сувязі з гэтым, мы павінны яшчэ больш у калектывах звяртаць увагу работнікаў на выкананне патрабаванняў бяспекі пры правядзенні работ, — падкрэсліў Аляксандр Малянкоў.
Па выніках даклада ён яшчэ раз спыніўся, на якіх напрамках у прафсаюзнай дзейнасці неабходна сканцэнтраваць намаганні райкама і першасных арганізацый.
— Асноўная задача, якая стаіць перад намі ў маючым адбыцца перыядзе — гэта павышэнне эфектыўнасці работы па ўсіх напрамках дзейнасці. Прыярытэтным напрамкам па-ранейшаму з'яўляецца абарона правоў і інтарэсаў работнікаў, павышэнне ўзроўню іх жыцця. Павінен быць узмоцнены вектар працы з маладымі кадрамі. Неабходна больш актыўна прыцягваць іх да правядзення розных мерапрыемстваў, ды і проста — да працы. Аказваць ім усялякую падтрымку, але пры гэтым не забываць і абавязкова дапамагаць іншай катэгорыі грамадзян: пажылым людзям, ветэранам працы, інвалідам. Падводзячы вынік, хачу адзначыць, што сёння мы выразна бачым свае задачы і функцыі, і не зводзім іх да адных толькі патрабаванням. Наша дзейнасць значна шырэй і заключаецца ў пастаянным клопаце пра людзей, стварэнні ўмоў для паляпшэння дабрабыту працаўнікоў галіны. Наша мэта — сумесна з органамі ўлады і кіраўнікамі на месцах знаходзіць шляхі выхаду з існуючага становішча ў аграпрамысловым комплексе. Ад гэтага выйграе вытворчасць, а галоўнае — нашы людзі, — адзначыў Аляксандр Малянкоў.