Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.11.2025
У Дуброўна прайшоў форум маладых спецыялістаў
У Дубровенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адбыўся традыцыйны форум маладых спецыялістаў "Вектар будучыні". На ім сабраліся маладыя спецыялісты, якія папоўнілі ў 2025 годзе працоўную сям'ю Дубровеншчыны, і прадстаўнікі рабочай моладзі іх розных сфер эканомікі. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Дубровенскага райвыканкама Алег Макарэвіч.
— У Беларусі надаецца вялікая ўвага пытанням маладзёжнай палітыкі. Вам прадастаўляюцца шырокія магчымасці ў плане адукацыі і рэалізацыі асобаснага патэнцыялу. І гэта не выпадкова: на моладзі ляжыць вялікая адказнасць па захаванні ўсяго, што створана папярэднімі пакаленнямі, пабудове шчаснага сёння і перадачы сваіх імкненняў у будучыню. Маладыя хлопцы — гэта золата, сапраўднае багацце любога грамадства. Вы тое звяно, якое злучае мінулае з сучаснасцю. Вы вядзеце старэйшае пакаленне ў будучыню, узбагачаючы нас сваімі ведамі, новымі поглядамі і памкненнямі. Вы прайшлі адзін з самых цяжкіх этапаў у жыцці — прафесійнае самавызначэнне і атрыманне адукацыі па абранай спецыяльнасці. Зараз перад вамі стаяць вялікія задачы. Магчыма, спачатку будзе цяжка, але не варта баяцца гэтых складанасцяў: побач з вамі ў кожным калектыве ёсць людзі, якія заўсёды прыйдуць на дапамогу, падкажуць, навучаць. Бо праз некаторы час вы заменіце нас на вытворчасцях і ва ўстановах. А сёння вам трэба працаваць, набываць вопыт і навыкі для пабудовы таго, пра што вы марыце.
А бо, нягледзячы на розніцу ва ўзросце вы і вашы старэйшыя калегі жадаеце аднаго: жыць у свеце, атрымліваць годны заробак, мець магчымасць наведваць установы культуры і спорту, спасцігаць нешта новае, мець зносіны.
Ад сябе асабіста падкрэслю: любую вашу канструктыўную ініцыятыву вітаю. Хочаце рабіць — рабіце, стварайце. Але вы павінны дакладна разумець, што каб рэалізаваць нейкі праект на яго трэба зарабіць. Таму на месцах неабходна падымаць фінансавую стабільнасць вытворчасці, напаўняць бюджэт, каб потым рэалізоўваць жаданае.

Адзначу, што кіраўніцтва раёна будзе імкнуцца ствараць сацыякультурнае асяроддзе, прывабнае для маладых. Так, плануем да 2030 года ўвесці ў строй шматфункцыянальны фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дзе можна будзе адпачыць, заняцца спортам, паплаваць у басейне.
Вам прадаставілася магчымасць жыць і працаваць на ўнікальнай Дубровенскай зямлі. Яна багатая сваімі народнымі традыцыямі і гераічным мінулым. Гэта зямля працаўнікоў і прафесіяналаў сваёй справы, сярод якіх нямала моладзі. Так, сярод перадавікоў на жніве не першы год камбайнер Арцём Саратокiн з СХФ ім.Ю. Смірнова, вадзіцелі Андрэй Шыманчук з КУСХП ім. Чарняхоўскага і Андрэй Бугаёў з ААТ "Якубава-Агра", які нягледзячы на маладыя гады па выніках працы ў 2024 годзе быў удастоены ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны". Вашы веды, вашы сілы таксама важныя для нашага раёна і спадзяюся, вы станеце паўнапраўнымі членамі працоўных калектываў Дубровеншчыны, — выказаў надзею кіраўнік раёна і адказаў на пытанні маладых спецыялістаў.

Алег Макарэвіч уручыў падзякі за актыўную жыццёвую пазіцыю і прафмайстэрства прадстаўнікам працоўнай моладзі раёна: Яўгену Барнетаву (РАНС), Сняжане Радзьковай (ЦДіМ) і Аляксандры Ціханенка (Дубровенская бібліятэка).
Па традыцыі на форуме маладых спецыялістаў юнакі і дзяўчаты атрымалі кампетэнтныя кансультацыі аб прадастаўленні жылля. Пра гэта падрабязна распавяла спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Дубровенскага райвыканкама Тамара Сапегіна. Аб крэдытах, якія прадастаўляе маладым спецыялістам ААТ "Беларусбанк", праінфармавала супрацоўнік банка Наталля Радкевіч. Аб магчымасцях арганізацыі вольнага часу і рэалізацыі асобаснага патэнцыялу распавяла сакратар райкама БРСМ Марына Федчанка.
Затым удзельнікі форуму наведалі выставачныя залы музея.
Яўген БАРНЕТАЎ:
У наступным годзе я ўжо страчу статус маладога спецыяліста. Непрыкметна праляцелі 5 гадоў. За гэты час я не толькі зацвердзіўся ў вернасці свайго прафвыбару, але і вырас да начальніка ПАЧС-1. У маім падначаленні людзі і тэхніка. Гэта вялікая адказнасць, таму што ад нашай прафесійнай работы залежыць бяспека і жыццё дубровенцаў.
Мне вельмі спадабаўся адкрыты аповяд Алега Аркадзьевіча пра тое, як прайшло яго прафесійнае станаўленне: тэхнікум, армія, праца на вытворчасці, інстытут. Ён падкрэсліў у аповедзе тое, што кожны павінен разлічваць на сябе. Ставіць мэты і дамагацца іх. Кожны павінен шанаваць свае карані і сваю сям'ю.
Я вярнуўся на малую радзіму і ніколькі не шкадую пра гэта. Тут я рос, вучыўся, тут раскрылі мае здольнасці да вакалу. І цяпер пасля выканання прафесійных абавязкаў я магу працягваць займацца спевамi. Удзельнічаю ў розных творчых праектах. Напрыклад, разам з Аксанай Анікеевай і Аляксандрам Хацеевым выступаў на гала-канцэрце, прысвечаным Дню народнага адзінства, у амфітэатры ў Віцебску. Удзельнічаў у конкурсе Супер-профі. Усё гэта выдатны вопыт, шмат зносін і ўражанняў, і даказвае, што той, хто хоча жыць актыўна, быць карысным грамадству, той можа рэалізаваць сябе ў любым горадзе. Але дома, на малой радзіме, і сцены дапамагаюць. Я жадаю маладым спецыялістам 2025 года, каб іх планы спраўджваліся і каб іх працай, іх справамі станавіўся прыгажэй і шчасней наш край.
Сняжана Радзькова:
Я працую ўжо трэці год педагогам дадатковай адукацыі ў Цэнтры дзяцей і моладзі. Вяду аб'яднанні па інтарэсах мастацкай накіраванасці, бо я атрымала адукацыю ў БДПУ ім. М. Танка па спецыяльнасці педагог-мастак. За гэтыя гады я зразумела, што гэта мая справа. Мне падабаецца вучыць дзяцей разумець прыгажосць і ствараць яе сваімі рукамі. Кожны занятак з маімі маленькімі выхаванцамі — гэта новыя адкрыцці і захаплене дзіцячым бачаннем навакольнага свету. На форуме маладых спецыялістаў Алег Макарэвіч сказаў, што шануе ў людзях сумленнасць, прыстойнасць, любоў да бліжняга, пагарджае слабасць ва ўсіх яе праявах. А яшчэ падкрэсліў, што важна пакінуць след на зямлі сваімі справамі. Гэта цалкам сугучна з маімі думкамі і пачуццямі. Я стараюся ставіцца да кожнага юнага мастака з павагай і сумленна. І калі ў іх душы, паводзінах застанецца часціца маіх урокаў, дапаможа стаць ім лепш і шчаслівей, я буду лічыць, што мае намаганні не марныя.