predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дуброўне падвялі вынікі прафілактычнай работы за першае паўгоддзе 2025 года

13.08.2025

У Дуброўне падвялі вынікі прафілактычнай работы за першае паўгоддзе 2025 года

Разумны кантроль і карысная занятасць дапамогуць зберагчы дзяцей ад супрацьпраўных учынкаў. Да такой высновы прыйшла камісія па справах непаўналетніх Дубровенскага райвыканкама, павадзячы вынікі прафілактычнай работы за першае паўгоддзе 2025 года.

Статыстыка сведчыць: за гэты перыяд у нашым раёне не дапушчана росту правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх.

— За першае паўгоддзе праведзена 16 пасяджэнняў КДН, на якіх расгледжана 74 матэрыялы ў дачыненні да сем'яў, у якіх дзеці прызнаныя знаходзячымiся ў СНС, 10 — па адміністрацыйных пратаколах, адзін матэрыял — у дачыненні да аднаго з бацькоў за курэнне непаўналетняга. У першым паўгоддзі камісіяй не разглядаліся пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў і аб спыненні адміністрацыйнага працэсу з-за недасягнення падлеткамі ўзросту прыцягнення да адказнасці, — распавяла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Інэса Трутко.

Яна адзначыла, што, на жаль, рост назіраецца ў выяўленні выпадкаў распівання спіртных напояў непаўналетнімі — плюс два факты да ўзроўню мінулага года, такі ж рост назіраецца па здзяйсненні непаўналетлетнімі дробных крадзяжоў.

Больш падрабязна аб сітуацыі па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх распавёў участковы інспектар ІСН Дубровенскага РАУС Аляксандр Трапкоў. Ён падкрэсліў, што падчас рэйдаў, дыялогавых пляцовак, сустрэч з працоўнымі калектывамі спецыялісты заўсёды нагадваюць бацькам, што менавіта на іх ляжыць адказнасць за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў дзецьмі і іх бяспеку. І перш за ўсё родныя, а не чужыя дзіцяці людзі павінны засцерагчы яго ад небяспечных спакус, распавесці аб гранях дазволенага і падпільноўваючых рызыках, паказаць прыклад законапаслухмяных паводзін.

Намеснік галоўнага ўрача Дубровенскай ЦРБ Алеся Тамашэвіч адзначыла, што самае важнае для чалавека — гэта яго жыццё. Штодня ў краіне зацікаўленыя службы інфармуюць аб выпадках падзення дзяцей з самакатаў, веласiпедаў, ДТЗ з удзелам або па віне дзяцей, аб трагедыях на вадзе і выратаванні работнікамі ТРВОДа дзяцей. На фоне агульнай статыстыкі сітуацыя ў нашым раёне нядрэнная.

— За справаздачны перыяд 2025 года ўзровень траўміравання дзяцей знізіўся з 71 выпадка ў 2024 годзе, да 45 - у 2025. Статыстыка паказвае, што часцей дзеці атрымліваюць бытавыя траўмы: у 2024 — 39, у 2025 — 32. На вуліцы дзеці траўмаваліся ў 2024 годзе 29 разоў, у 2025 — 9. Аб кожным выпадку траўміравання дзіцяці паведамляецца ў РАУС, праводзіцца дасканалая работа па выяўленнi прычын і ўмоў, якія спрыяюць атрыманню траўм, — паведаміла Алеся Тамашэвіч. — У цэлым, у першым паўгоддзі 2025 года меры, якія прымаюцца суб'ектамі прафілактыкі, дазволілі забяспечыць неабходны ўзровень узгодненых дзеянняў па пытаннях арганізацыі работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, абароне іх правоў і законных інтарэсаў. Але самазаспакойвацца рана. Неабходна актывізавацца ў бацькоўскіх і вучнёўскіх чатах па растлумачэнні правілаў дарожнага руху для непаўналетніх, якія перасоўваюцца на СПМ, аб недапушчальнасці купання ў забароненых месцах, пакіданні малалетніх дзяцей без нагляду, шасцёра дзяцей загінулі ў Беларусі з пачатку года пры падзенні з вокнаў, — адмеціла на заканчэнне старшыня КДН Дубровенскага райвыканкама Святлана Рыжанская і падкрэсліла, што пакуль яшчэ не пачаўся навучальны год, асабліва важна паклапаціцца аб тым, каб кожнае дзіця было чымсьці занятае ў канікулярны перыяд, не шукала прыгод і не падвяргала сваё жыццё і здароўе небяспецы.

dubrovno.by