predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дуброўне наводзяць парадак на вуліцах

16.03.2026

У Дуброўне наводзяць парадак на вуліцах

З надыходам вясновага сезону клопаты па добраўпарадкаванні тэрыторыі становяцца галоўнымі для адміністрацыі горада і сельвыканкамаў. Работнікі ЖКГ ва ўсю прыступілі да вясновай уборкі, "латаюць" зімовыя выбоіны, чысцяць абочыны і пешаходныя дарожкі ад смецця і пяску.

Паважаныя дубровенцы! Час усім прачынацца ад зімовага сну. Неабходна кожнаму крытычным поглядам паглядзець на тэрыторыю, якая акружае ваша домаўладанне або прадпрыемства. Ці не пара навесці там парадак? А можа, дастаткова проста выконваць агульнапрынятыя правілы парадку: не кідаць на вуліцы недакуркі, не выкідваць бытавыя адходы ў неналежных месцах і імкнуцца вытрымліваць графікі, па якіх працуюць машыны збору ЦКА.

Хочам нагадаць, што ёсць правілы добраўпарадкавання тэрыторый, якімі вызначаны парадак утрымання, добраўпарадкавання і ўборкі тэрыторый, якія належаць як грамадзянам, так і прадпрыемствам і арганізацыям. Адміністрацыйную адказнасць за парушэнне гэтых правілаў нясуць усе грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый незалежна ад ведамаснай прыналежнасці і роду заняткаў. У сувязі з гэтым заклікаем кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і ўсіх жыхароў раёна добраўпарадкаваць фасады будынкаў, навесці чысціню і парадак на адведзеных і прылеглых да будынкаў і зямельных участкаў тэрыторыях. Неабходна сабраць усё назапашанае за зімовы перыяд смецце, леташнюю лістоту, пабяліць бардзюры, вывезці галінкі.

dubrovno.by