Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.12.2025
У Дубровенскім цэнтры дзяцей і моладзі дадзены старт акцыі "Цуды на Каляды"
Сёння, у дзень інвалідаў у раёне прайшло шмат мерапрыемстваў, на якіх гаварылі аб дабрынi і ўзаемадапамозе, аб памяркоўнасці і ўменні пераадольваць цяжкасці вялікія і маленькія. Вось і ў ЦДіМ прайшоў дабрачынны канцэрт, які быў прысвечаны Дню інвалідаў і старту акцыі БРПА "Цуды на Каляды". Кожны, хто прыйшоў на мерапрыемства, атрымаў у падарунак сімвал дабрачыннай акцыі - чырвоную, як гарачае сэрца, рукавіцу як знак гатоўнасці сагрэць сваім цяплом тых, хто ў гэтым мае патрэбу.
Да прысутных у зале звярнуліся: дырэктар ЦДіМ Алена Бузо, якая павіншавала ўсіх з пачаткам акцыі і запрасіла ўсіх наведваць святочныя майстэрні, дзе пад кіраўніцтвам педагогаў цэнтра будуць рыхтавацца навагоднія сувеніры. Старшыня раённай арганізацыі БТЧК Ніна Ганчарова і дырэктар ЧСТУП Таццяна Аляксейчык пажадалі ўсім добрага перадсвяточнага настрою, падзякавалі за гатоўнасць рабіць дабро і падарылі дзеткам салодкія падарункі.
Удзельнікі творчых аб'яднанняў ЦДіМ падарылі яркія нумары мастацкай самадзейнасці, якія юныя гледачы сустракалі дружнымі апладысментамі.