Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
17.11.2025
У Дубровенскім раёне адзначаны рост сацыяльна-эканамічных паказчыкаў
У Дубровенскім раёне, як адзначае намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Палуйчык, паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна сведчаць аб станоўчай дынаміцы.
Так, за 9 месяцаў бягучага года індэкс прамысловай вытворчасці склаў 107,7%, вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ўзрасла на 23,4%, рознічны тавараабарот складае 107,8% да ўзроўню мінулага года. Практычна ў тры разы павялічыліся інвестыцыі, тэмп росту 297,8%, аб'ём будаўніча-мантажных работ — 399%, экспарт тавараў складае 111,6%.
У агульным поспеху эканомікі немалую ролю адыгрываюць малыя і сярэднія прадпрыемствы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі. І сумеснымі намаганнямі гэтыя прадстаўнікі бізнесу забяспечваюць чвэрць агульных падатковых паступленняў у бюджэт Віцебскай вобласці. Але маршрут у вялікі бізнэс заўсёды пачынаецца з маленькага старту. І вельмі важна ў гэты момант дапамагчы чалавеку знайсці справу, патрэбную грамадству і краіне. У гэтым плане ў Дубровенскім раёне расце актыўнасць грамадзян.
За мінулы перыяд 2025 года за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па лініі цэнтра занятасці выдадзена дзве субсідыі беспрацоўным для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. Прычым абодва звярнуўшыхся, зарэгістраваныя ў сельскай мясцовасці. Адна субсідыя прадастаўлена для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці па аказанні паслуг, а другая — па арганізацыі рознічнага гандлю і трох дадатковых відах дзейнасці. Памер субсідыі — 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму.