predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дубровенскім раёне на мінулым тыдні працаваў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

04.02.2026

У Дубровенскім раёне на мінулым тыдні працаваў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

У Дубровенскім раёне на мінулым тыдні працаваў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Барыс Ціхаміраў.

Па традыцыі сенатар у кожны свой прыезд засяроджвае ўвагу на адным з сельсаветаў раёна, у гэты раз — Маласавінскага. Разам з ім у пытаннях жыццезабеспячэння мясцовых жыхароў разбіраліся старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ціханава, старшыня Маласавінскага сельсавета Віктар Кахноўскі і член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыя Сабалеўская.

Работа са зваротамі жыхароў вялася ў двух фарматах. Акрамя асабістага прыёму, была арганізавана прамая тэлефонная лінія, што дазволіла задаць пытанні тым, хто не змог прыйсці ў сельсавет. Да Барыса Ціхамірава звярнулася жыхарка Ерамееўшчыны з просьбай дапамагчы ў вырашэнні пытання, якое тычылася водазабеспячэння прыватнага дома: падчас першай хвалі маразоў у доме з электраацяпленнем замерз вадаправод.

Алена Ціханава патэлефанавала Васілю Капылову, начальніку цэха Оршаводаканала ў г. Дуброўна, і жанчына атрымала кампетэнтны адказ па шляхах вырашэння праблемы.

— Такая форма работы з насельніцтвам, як асабістыя зносіны з жыхарамі, важная, бо яны забяспечваюць зваротную сувязь з людзьмі, — адзначыў Барыс Ціхаміраў. — Мы вядзем спакойны, удумлівы дыялог, унікаем у сутнасць звароту, і, калі разбіраемся, то знаходзяцца аптымальныя шляхі вырашэння і многае здымаецца з парадку дня. Але самае галоўнае тое, што мы шчыльна ўзаемадзейнічаем з выканаўчай уладай на месцах. І такая сумесная работа дапамагае эфектыўна здымаць пытанні. Я ўпэўнены, што канструктыўны дыялог і сумесная работа — шлях вырашэння многіх праблем,— падкрэсліў Барыс Ціхаміраў.


Пасля завяршэння асабістага прыёму і прамой тэлефоннай лініі для атрымання больш поўнай карціны жыцця вяскоўцаў Барыс Ціхаміраў наведаў сацыяльна значныя аб'екты аграгарадка. Сенатар пабываў у Ерамееўскім фельчарска-акушэрскім пункце, дзе пагутарыў з медыцынскімі работнікамі і ацаніў умовы аказання дапамогі мясцовым жыхарам. У краме "Надзея" ён праверыў асартымент і якасць тавараў, надаўшы асаблівую ўвагу наяўнасці на паліцах тавараў беларускіх вытворцаў. Досвед работы такога магазіна ў сельскай мясцовасці паказальны. Яшчэ ў 2023 годзе, калі жыхары Ерамееўшчыны сталі крытыкаваць гандлёвае забеспячэнне ў населеным пункце, старшыня сельвыканкама Віктар Кахноўскі сканцэнтраваўся на адкрыцці прыватнай гандлёвай кропкі: шукаў прадпрымальніка, вырашаў бюракратычныя нюансы.

Крама ІП Навумава "Надзея" стала своечасовым і, як паказаў час, удалым рашэннем для мясцовых жыхароў. Прыйшоўшыя падчас наведвання крамы Барысам Ціхаміравым пакупнікі падзяліліся толькі станоўчымі водзывамі. А прадавец падрабязна распавяла аб рабоце ў сучасных умовах невялікай крамы, паказала на цяжкасці, якія ўзнікаюць у дробных ІП пры рэалізацыі некаторых новых пастаноў у палітыцы цэнаўтварэння.

У гэты ж дзень ва УП ЖКГ "Дуброўна-Камунальнік" прайшла інфармацыйная сустрэча з работнікамі прадпрыемства.

dubrovno.by