predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дубровенскім райвыканкаме разгледзелі пытанні эфектыўнага правядзення вясновай пасяўной

02.04.2026

У Дубровенскім райвыканкаме разгледзелі пытанні эфектыўнага правядзення вясновай пасяўной

У ходзе адкрытага пасяджэння Дубровенскага райвыканкама дэталёва разгледзелі пытанне эфектыўнага правядзення вясновай пасяўной кампаніі. На пасяджэнні прысутнічалі спецыялісты райсельгасхарча, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна, прадстаўнікі РАУС, РАНС і іншых зацікаўленых службаў, а таксама пракурор Аляксандр Філёненка. Кіраўнік раёна Алег Макарэвіч, адкрываючы пасяджэнне, пазначыў першачарговую задачу для аграрыяў.

— Вясновыя палявыя работы ўжо пачаліся. Усюды вядзецца падкормка азімых збожжавых, сельгаспрадпрыемствы прыступілі да сяўбы.  Стварыць усе неабходныя ўмовы для паспяховага правядзення вясновай пасяўной — ад гэтага залежыць будучы ўраджай, а значыць, і эканоміка раёна, — падкрэсліў Алег Аркадзьевіч.

Што пасееш — то і пажнеш

Пра тое, колькі і якія культуры будуць вырошчвацца, у якім стане знаходзяцца азімыя збожжавыя, як ідуць справы з тэхнікай, угнаеннямі, забяспечанасць кадрамі і іншыя пытанні асвятліў у сваім дакладзе намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Карнееў.

Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў па раёне складае 62124 га, у тым ліку ралля — 42826 га, лугавыя — 19279 га, з іх 14976 га палепшаныя.

Аляксандр Карнееў паведаміў, што восенню 2025 года ў раёне азімых пасеяна больш, чым у 2024 годзе. 

— Пшаніцы — 10094 га, жыта — 825 га, трыцікале — 621 га і 2907 га азімага ячменю. Акрамя таго, засеяна 1482 га пад азімыя збожжавыя культуры, якія плануецца ўбраць на зялёны корм. Азімыя крыжакветныя на алеянасенне займаюць плошчу 4072 га, на зялёны корм плануецца прыбраць 131 га азімых крыжакветных культур. Па папярэдніх абследаваннях гібель азімых збожжавых на сённяшні дзень не выяўлена. Зябліва было паднята менш — 13403 га, таму цяпер трэба ўзараць яшчэ 3100 га.

Плошча яравых збожжавых і зернебабовых культур складае 7353 га, у тым ліку зернебабовых — 1200 га, ячменю — 2 764 га, пшаніцы — 846 га, аўса — 843 га і 1300 га кукурузы.  Сяўба яравога рапсу запланаваны на плошчы 1128 га. 

Кукурузы на сілас плануецца пасеяць 5290 га. Плошчы аднагадовых і прамежкавых культур складуць амаль 1900 га. Такім чынам, плошча яравой сяўбы складзе 17919 га. Начальнік упраўлення таксама адзначыў, што ў гэтым годзе вырошчваннем лёну-даўгунца будзе займацца толькі ААТ "Дубровенскі льнозавод" на плошчы 3100 га.

Насенне + падкормка і хімабарона = высокі ўраджай

На пасяджэнні райвыканкама было адзначана, што насеннем яравых збожжавых культур сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна забяспечаны пад поўную патрэбнасць.

— У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна маецца 1944 тоны насення, што складае 163% да патрэбнасці. Аднак недастаткова ў гаспадарках надаюць увагі наяўнасці элітнага насення і насення першай рэпрадукцыі, неабходна працягваць гэтую работу, каб забяспечыць высокія паказчыкі ўраджайнасці, — аздначыў Аляксандр Карнееў.

Ён паведаміў, што ў бліжэйшыя дні будзе закуплена яшчэ 225 тон эліты яравых збожжавых культур, вырашаецца пытанне аб дадатковым набыцці насення шматгадовых траў, яравога рапсу.

Складовай часткай комплексу мер па падрыхтоўцы да вяснова-палявых работ з'яўляецца правядзенне ўсіх неабходных мерапрыемстваў па хімабароне раслін і ўнясенню мінеральных угнаенняў.

— Высокую ўраджайнасць без падкормкі не атрымаць. Некаторыя сельгаспрадпрыемствы рухаюцца ў гэтым кірунку, астатнім трэба ўзмацніць работу па забеспячэнні мінеральнымі ўгнаеннямі. Добрай дапамогай з'яўляюцца і ўласныя арганічныя ўгнаенні, своечасова і якасна іх выкарыстоўваць —задача кожнага кіраўніка, — звярнуў увагу старшыня райвыканкама.

Тэхніка і людзі — у цэнтры ўвагі

Далей абмеркавалі падрыхтоўку тэхнікі да вяснова-палявых работ.

У гэтым кірунку больш за ўсё пытанняў было да кіраўнікоў СХФ ім.Ю.Смірнова і ААТ «Усход-Чирино».

— Пасяўная патрабуе выразнай арганізацыі працы, строгага выканання патрабаванняў бяспекі і вытворчай дысцыпліны. Рамонт тэхнікі і праходжанне тэхагляду — адзін з важных фактараў паспяховай пасяўной кампаніі, гэтаму пытанню трэба надаць асаблівую ўвагу, — падкрэсліў Аляксандр Карнееў і дадаў, што ў тым ліку і інжынерная служба кіравання павінна прыкладаць максімум намаганняў для выпраўлення сітуацыі.

Гатоўнасць трактароў у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна складае 91%, у тым ліку энерганасычаных — 92%, плугоў — 97%, культыватараў — 92%, камбінаваных пасяўных глебаапрацоўчых агрэгатаў — 78%, раскідвальнікаў мінеральных угнаенняў — 85%.

Але самы галоўны складнік поспеху любой справы, у тым ліку і такога важнага этапу як пасяўная — чалавечы фактар.

На пытаннях наяўнасці механізатарскіх кадраў, праходжанні медаглядаў, забяспечанасці ўдзельнікаў пасяўной спецвопраткай і гарачым харчаваннем, аховы працы і вытворчай дысцыпліны на пасяджэнні райвыканкама быў зроблены асаблівы акцэнт.

— 43 механізатары будзе дадаткова прыцягнута ў гаспадаркі раёна на перыяд пасяўной кампаніі. Недахоп кадраў вырашаецца за кошт прыцягнення 18 студэнтаў з Дубровенскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Прыцягваюцца дадаткова работнікі з іншых арганізацый па дагаворах падраду і пераразмяркоўваюцца з іншых відаў работ унутры гаспадарак.

— Стварыць нармальныя ўмовы працы, у аснову паставіць выкананне правілаў тэхнікі бяспекі, дысцыпліны. Гэта задача перш за ўсё кіраўніка, але і прафсаюзы не павінны заставацца ўбаку. Пытанні забеспячэння спецвопраткай, работа сталовых, ахова працы і заработная плата — павінны быць на пастаянным кантролі. А калі чалавек адчувае падтрымку, бачыць павагу і клопат, то справу сваю выконвае якасна, — падкрэсліў Алег Аркадзьевіч.

Кіраўнік раёна нацэліў усіх удзельнікаў пасяўной кампаніі на эканомнае і беражлівае стаўленне да матэрыяльных рэсурсаў:

— Сёння ўсім аграрыям трэба сабраць усе сілы ў кулак, сканцэнтравацца. З дня на дзень пачнуцца масавыя палявыя работы, і ва ўсіх гаспадарках ужо павінна быць створана працоўнае напружанне, якое дазволіць выканаць усе намечанае. Самы важны этап зараз надыходзіць, і ад таго, як мы яго пройдзем, залежыць будучы ўраджай раёна, вобласці, краіны, а значыць, і дзяржаўная бяспека.

dubrovno.by