predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дубровенскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні міжнароднага фестывалю песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне"

20.03.2026

У Дубровенскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні міжнароднага фестывалю песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне"

Сёння дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Бабічаў працуе на малой радзіме, у Дубровенскім раёне.

У раённым выканаўчым камітэце прайшло пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні міжнароднага фестывалю песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне".

З удзелам кіраўніцтва раёна і ўсімі зацікаўленымі была абмеркавана праграма фестывалю. Начальнік сектара культуры Алена Якавенка распавяла аб новых задумках арганізатараў і запэўніла, што гасцей свята летам абавязкова здзівяць цікавыя крэатыўныя пляцоўкі і мерапрыемствы фестывалю.

dubrovno.by