predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дубровенскім райвыканкаме абмеркавалі прафілактыку адыктыўных паводзін

07.04.2026

У Дубровенскім райвыканкаме абмеркавалі прафілактыку адыктыўных паводзін

У вялікай зале Дубровенскага райвыканкама прайшоў міжведамасны семінар для кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна, спецыялістаў, класных кіраўнікоў, куратараў каледжа "Прафілактыка адыктыўных паводзін непаўналетніх. Папярэджанне распаўсюджвання і спажывання наркатычных сродкаў".


У семінары прынялі ўдзел старшыня КДН Святлана Рыжанская, намеснік старшыні КДН Інэса Трутко, начальнік аддзела па адукацыі Ала Ходзікава, часова выконваючы абавязкі начальніка Дубровенскага РАУС Арцём Капылоў, урач псіхіятр-нарколаг Крысціна Беляковіч.

На семінары спецыялісты расказалі пра спосабы ўключэння падлеткаў у збыт наркатычных сродкаў, стан падлеткавай злачыннасці ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў, тактыку выяўлення непаўналетніх, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы.

У практычнай частцы семінара прадстаўлены вопыт работы валанцёрскага атрада "Добрае сэрца" ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Дуброўна імя А.А. Нікандравай" па прафілактыцы адыктыўных (імкнення адысці ад рэальнасці шляхам штучнай змены свайго псіхічнага стану, фіксуючыся на пэўных рэчывах або актыўнасцях — заўв. рэдакцыі) паводзін непаўналетніх.

— У 2025 годзе незаконны абарот наркотыкаў працягваў заставацца адной з найбольш вострых сацыяльных пагроз для беларускага грамадства. Наркабізнес па-ранейшаму спрабуе разбураць моладзь і падрываць грамадскую бяспеку, выкарыстоўваючы самыя ўразлівыя слаі насельніцтва.


У Беларусі ў 2025 годзе следчыя распачалі каля 4 тыс. крымінальных спраў аб злачынствах, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Нягледзячы на тое, што колькасць падлеткаў у краіне, па дадзеных праваахоўнікаў, прыцягнутых да адказнасці за збыт забароненых рэчываў, скарацілася на 40%, аднак кожны такі выпадак — гэта зламаны лёс і сур'ёзны сігнал для грамадства. Таму ў рабоце па недапушчэнні ўключэння моладзі ў распаўсюджванне рэчываў, па першаснай прафілактыцы і максімальна раннім выяўленні наркаманій і таксікаманій сярод навучэнцаў адукацыйных устаноў абавязаны ўдзельнічаць усе, хто непасрэдна адказвае за іх выхаванне і маральнае развіццё: бацькі, настаўнікі, выхавальнікі, урачы, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, — падкрэсліла Святлана Рыжанская падводзячы вынік семінару.

dubrovno.by