Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
25.03.2026
У Беларусі пачалі ўводзіць абмежаванні на наведванне лясоў
Часовыя меры абмежавальнага характару ўведзены практычна паўсюдна. Прычына - трэці клас пажарнай небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
Інфаграфіка актуальная на 8.50 23 сакавіка.
У Віцебскай вобласці абмежаванні не закранулі толькі Верхнядзвінскi, Мiёрскi, Браслаўскi, Шаркаўшчынскi раёны.
За мінулыя выхадныя ў лясным фондзе Мінлясгаса зафіксавана 5 узгаранняў на плошчы 3,9 га. Усяго з пачатку года адбылося ўжо 30 лясных пажараў і ўзгаранняў на плошчы 10,4 га.
Пры абмежаваннях на наведванне лясоў, як правіла, забаронены ўезд у лясны фонд на асабістым транспарце. Для пешых прагулак лясы застаюцца даступнымі.
З інтэрактыўнай картай забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў можна азнаёміцца тут.