Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.05.2020
Урачы аддзялення хуткай неадкладнай дапамогі Дубровенскай ЦРБ гатовы ў любы час прыйсці на дапамогу
Аддзяленне хуткай неадкладнай дапамогі Дубровенскай ЦРБ штодня на перадавой барацьбы за жыцці людзей, незалежна ад пары года і распаўсюджвання сезонных і хранічных захворванняў. Ці змянілася праца аддзялення ў сувязі з пандэміяй каранавiруса, цi ўзрасла нагрузка на медперсанал, ці хапае сіл і магутнасцяў, пра гэта наша гутарка са старшым фельчарам аддзялення хуткай неадкладнай дапамогі Юрыем Сысоевым.
-У цяперашні час у кругласутачным рэжыме працуюць дзве фельчарскiя брыгады. Асноўнымі задачамі службы з'яўляюцца своечасовае аказанне хуткай медыцынскай дапамогі пацыентам, забеспячэнне бесперапыннасці лячэбна-дыягнастычнага працэсу на этапе аказання хуткай меддапамогi, забеспячэнне пастаяннай гатоўнасці да працы пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а таксама правядзення арганізацыйна-метадычнай работы па ўдасканаленні хуткай медыцынскай дапамогі, - кажа Юрый Сысоеў
-Скажыце, якая забяспечанасць лекавымі сродкамі і аснашчанасць медыцынскім абсталяваннем?
-Кожная брыгада хуткай медыцынскай дапамогі забяспечана лекавымі сродкамі ў адпаведнасці з табелем аснашчэння службы. У нашым распараджэнні ЭКГ апарат, дэфібрылятар, пульсаксiметр, глюкометр, кіслародны інгалятар, інгалятар для штучнага дыхання (ручны), партатыўны кіслародны інгалятар для штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Адным словам, у нас ёсць усё неабходнае для аказання першай медыцынскай дапамогi. Усе медработнікі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны.
-Юрый, якія асноўныя прычыны выклікаў хуткай дапамогі і ці павялічылася іх колькасць у апошні час?
-Прычыны выклікаў самыя розныя: тэмпература, болі ў сэрцы, курчы, ціск, траўмы і інш. Колькасць заявак асабліва не павялічылася. У суткі мы абслугоўваем 20-30 выклікаў. Дарэчы, трохі паменшылася колькасць заявак ад хранічных хворых. Напэўна, людзі разумеюць сітуацыю і сталі больш выразна выконваць прадпісанні лекараў.
-Можа з'явіліся панікёры, якія патрабуюць пры найменшым ўздыме тэмпературы ўзяць мазок на COVID або прывезці ахоўную маску дадому?
- Не, вы ведаеце, такіх прэцэдэнтаў у нас не было. У прынцыпе, нічога асабліва і не змянілася ў нашай працы. Мы заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу без панікі і мітусні, таму працуем у штатным рэжыме.
А яшчэ Юрый Сысоеў заклікаў усіх дубровенцаў выконваць рэкамендацыі медыкаў, весці здаровы лад жыцця, а таксама не адмаўляцца ад прагулак на свежым паветры, выконваючы пры гэтым правілы дыстанцыявання.
А мы ў сваю чаргу дзякуем усім медработнікам Дубровенскага раёна за самаадданую працу і жадаем ім цярпення, вытрымкі і здароўя.
Святлана ШУРПАКОВА.