Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.04.2020
У Віцебскай вобласці ў сувязі з каранавірусам падоўжаны школьныя канікулы, а дзіцячыя сады працуюць
На нядзельным пасяджэнні абласнога штаба па барацьбе з каранавiруснай інфекцыяй абвешчаны парадак працы школьных і дашкольных адукацыйных устаноў Віцебшчыны на бліжэйшы час.
Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома, рашэннем Прэзідэнта школьныя канікулы прадоўжаны на тыдзень, таму навучэнцы павінны заставацца дома, там, дзе яны правялі папярэдні час. Трэба максімальна паменшыць перамяшчэнне дзяцей, не ездзіць да бабуль і дзядуль, асабліва калі яны не знаходзіліся ў іх да гэтага часу, каб выключыць усе магчымыя рызыкі.
Дашкольныя ўстановы будуць працягваць сваю працу ў ранейшым рэжыме, нягледзячы на тое, што колькасць наведваючых іх малых у сувязі з эпідстановішчам зменшылася. Праца дзіцячых садкоў арганізавана з захаваннем усіх прадпісаных санітарна-гігіенічных нормаў, якія выключаюць аб'яднанне дзяцей з розных груп у адну, нават калі сёння яны вельмі малалікія.