Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
09.09.2020
У Дубровенскім ЦД і М прайшла прэзентацыя аб'яднанняў па інтарэсах
Традыцыйна новы навучальны год у Дубровенскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі пачаўся з правядзення мерапрыемстваў, у рамках рэспубліканскага тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі, якi прайшоў з 1 па 6 верасня 2020.


У суботу на пляцоўцы каля цэнтра дзяцей і моладзі адбылося свята-прэзентацыя «Краіна таленту». Да пачатку свята госці маглі наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі аб'яднанняў па інтарэсах, паўдзельнічаць у майстар-класах па выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Затым вядучая свята Алена Віткоўская пры дапамозе літаратурнага героя Нязнайкі правяла ўдзельнікаў свята праз гарады краіны Талентыі, а жыхары гарадоў - кіраўнікі аб'яднанняў па інтарэсах распавялі пра тое, чым займаюцца на занятках дзеці ў канкрэтным аб'яднанні і якія здольнасці могуць развіць, і якія таленты адкрыць.


—Тыдзень дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі - гэта выдатная магчымасць для дзіцяці выбраць занятак па душы. А такое павінна быць у кожнага: дзеці энергічныя і дапытлівыя і, калі не накіроўваць іх у рэчышча самаразвіцця і самадысцыпліны, іх энергія можа атрымаць негатыўнае прымяненне, - лічыць дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі Галіна Шаўчэнка. - Хай дзіця спрабуе сябе ў розных відах дзейнасці, мяняе інтарэсы, бачыць вынікі сваіх намаганняў і адчувае адказнасць калектыўнага ўзаемадзеяння. Менавіта гэтаму спрыяюць заняткі ў аб'яднаннях па інтарэсах ЦДiМ. Групы будуць фармавацца да 10 верасня. Прыходзьце, мы будзем рады дапамагчы вашаму дзіцяці раскрыць сябе!
Алена Корсакава.