predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дубровенскім раёне пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрыўся мемарыяльны комплекс «Рыленкі»

11.05.2020

У Дубровенскім раёне пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрыўся мемарыяльны комплекс «Рыленкі»

 

9 мая да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Дубровенскім раёне завяршылася рэканструкцыя аднаго з самых буйных брацкіх пахаванняў у Віцебскай вобласці - мемарыяльнага комплексу «Рыленкі».

На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі Мікалай Шарстнёў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Анатоль Ліневіч, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці, дэлегацыі Аршанскага і Талачынскага раёнаў, прадстаўнікі грамадскасці і адміністрацыі Дубровенскага раёна.