predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дубровенскім раёне дадзены старт жніву

29.07.2020

У Дубровенскім раёне дадзены старт жніву

 

Прыступілі да масавага жніва на Дубровеншчыне. На палях СГФ ім. Ю. Смірнова адсвяткавалі раённыя «Зажынкі». У рэгіёне народны абрад падтрымліваюць з года ў год. Паводле старадаўняй традыцыі першымі выйшлі ў поле жнеі з сярпамі - удзельніцы народнага фальклорнага калектыву «Кудзеліца».


Першыя тры снапы перадалі ў рукі старшыні Дубровенскага райвыканкама Анатоля Лукашова, яго першаму намесніку Аляксандру Карнееву і дырэктару гаспадаркі Артуру Сыса. Дарэчы, надвор'е спрыяла аграрыям. А па старадаўніх павер'ях, калі «Зажынкі» прайшлі ў сонечны дзень, то ўраджай будзе вельмі добрым.







Так гэта ці не - пакажа час. Але прагнозы кіраўніка раёна даволі аптымістычныя.

- Мы цалкам гатовы да ўборачнай кампаніі, - запэўніў Анатоль Лукашоў. - Завяршылі ўборку азімага рапсу з намалотам 6 тыс. тон з ураджайнасцю 17,8 ц/га, атрымалі больш за 500 тон свірэпіцы. Выцерабілі лён на 1 тыс. га.

Дубровенскі раён атрымаў у мінулым годзе 100 тыс. тон збожжа. І ў гэтым годзе віды на ўраджай не ніжэй. Будзем спадзявацца, што надвор'е, тэхніка і аграрыі не падвядуць, - адзначыў старшыня райвыканкама.

Атмасферу свята дапамагаў ствараць і ансамбль песні «Грамніцы». Пазней акропленыя святой вадой збожжаўборачныя машыны і благаслаўлённыя на працу аграрыі дружна пачалі жніво

Вольга Лебедзева.