predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дуброўне падвялі вынікі раённага этапу конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь»

28.01.2020

У Дуброўне падвялі вынікі раённага этапу конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь»

 

21 студзеня падвялі вынікі раённага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». За званне лепшага змагаліся педагогі з розным стажам і кваліфікацыйнай катэгорыяй, якія працуюць як у сельскіх, так і гарадскіх школах і ўстановах дашкольнай адукацыі. Але ўсіх іх аб'ядноўвае адданасць абранай прафесіі, захопленасць ёю і жаданне якасна навучыць і выхаваць сваіх падапечных.

Раённы этап уключаў у сябе некалькі конкурсных выпрабаванняў, таму падрыхтоўка заняла не адзін тыдзень. Удзельнікі публічна прадстаўлялі сістэмы педагагічнай дзейнасці, расказвалі пра ўласную методыку выкладання і погляды на сучасную адукацыю.

Пацвярджаць майстэрства ім давялося падчас адкрытых урокаў і заняткаў, якія, па ўмове конкурсу, педагогі давалі ў незнаёмых класах і групах дзiцячых садкоў.

На базе сярэдняй школы №1 г. Дуброўна прайшло апошняе і адно з самых яркіх выпрабаванняў этап - самапрадстаўленне канкурсантаў, па завяршэнні якога журы падвяло вынікі. Дыпломам удзельніка ўзнагародзілі Крысціну Юранаву, выхавацеля ясляў-сада №4 г. Дуброўна, Алену Тураву, выхавацеля ясляў-сада №2 г. Дуброўна, Алу Троцкую, кіраўніка фізвыхавання ясляў-сада №3 г. Дуброўна і Наталлю Мялешчаву, настаўніка вучэбнага прадмета «Мастацтва» Каліноўскай дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Дыплом III ступені быў уручаны настаўніку англійскай мовы Асінтарфскай сярэдняй школы Лідзіі Захаравай. Дыплома II ступені ўдастоена настаўнік англійскай мовы - Святлана Барысенка, якая прадстаўляла сярэднюю школу №1 г.Дуброўна. Пераможцам раённага этапу стала Вікторыя Карнеева, настаўнік інфарматыкі сярэдняй школы №2 г. Дуброўна.

—Я лічу, што настаўнік павінен валодаць шэрагам якасцяў. Напрыклад, крэатыўнасцю, мэтанакіраванасцю і жаданнем удасканальваць уласныя навыкі і веды, — падзялілася Вікторыя Валер'еўна. - Але самым галоўным нязменна застаецца любоў. Любіць чалавека ў дзіцяці - гэта адзіны сакрэт, які дазваляе выхаваць і навучыць нашых вучняў — заключыла Вікторыя Карнеева.

У лютым пераможцы раённых этапаў працягнуць удзел у абласным конкурсе «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». А затым лепшыя педагагічныя работнікі Віцебскай вобласці змогуць пазмагацца за галоўны прыз «Хрустальны журавель».